Гэтымі днямі ў Варшаве праходзіць фотавыстава пра Палесьсе, Наваградчыну ды Віленшчыну.
У парку недалёка ад скрыжаваньня вуліц Krakowskie Przedmieście і Karowa дэманструюцца працы фотамастакоў 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя, у тым ліку знакамітага беларускага майстра Яна Булгака.
June 29, 2008
June 24, 2008
65 год СБМ
22 чэрвеня 1943 году было абвешчана пра стварэньне Саюзу беларускай моладзі - беларускай патрыятычнай арганізацыі ў гады нямецкай акупацыі.
СБМ згуртавала ў сваіх шэрагах шмат нацыянальна-сьвядомых маладых беларусаў, а для многіх стала сапраўднай школай патрыятызму. Ня гледзечы на супярэчлівую ацэнку дзейнасьці гэтай арганізацыі, СБМ не была простай нямецкай марыянеткай. Бо шмат яе ўдзельнікаў сваім жыцьцём засьведчыла адданасьць беларускаму народу.
Успамінаючы гэтую памятную дату, сябрына Беларускай Нацыянальнай Памяці наведала сёньня Вайсковыя могілкі ў Менску і ўсклала кветкі на месцы пахаваньня 13 эсбээмаўцаў, якія загінулі на урачыстасьці з нагоды заснаваньня СБМ, якія адбываліся ў будынку сёньняшняга Купалаўскага тэатру. Падчас спэктаклю па п’есе Францішка Аляхновіча, партызаны планавалі забіць кіраўніка гітлераўскай акупацыйнай адміністрацыі В.Кубе, але падарвалі сяброў СБМ, у тым ліку сына Ф.Кушаля і Н.Арсеньневай - Яраслава. Ахвяры тэракту былі пахаваныя на Вайсковых могілках у Менску.

сьцяг з эмблемай СБМ
P.S. Дзякуючы інфармацыі са Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане, нам сталі вядомыя імёны некаторых сябраў СБМ, якія загінулі ў часе выбуху 22 чэрвеня 1943 г. і былі пахаваныя на Вайсковых могілках у Менску:
Андрэй Братко;
Яраслаў Кушаль (сын Натальлі Арсеньневай);
Кастусь Мокат;
Пятро Насеньнік;
Марыя Негіна;
Марыя Сабалеўская;
Леанід Слаўнін

June 22, 2008
June 21, 2008
Вечарына памяці Васіля Быкава
23 чэрвеня а 17 гадзіне ў варшаўскім Collegium Civitas адбудзецца сустрэча-успамін Васіля Быкава.
Пра вялікага беларуса будуць распавядаць вядомыя асобы, якія яго блізка ведалі.

Сардэчна запрашаем!
P.S. Collegium Civitas знаходзіцца па адрасу: Pałac Kultury i Nauki, Plac Defilad 1, XII паверх, заля 1222, уваход з боку вуліцы Marszałkowska.
June 19, 2008
Дзень нараджэньня Васіля Быкава
19 чэрвеня споўнілася б 84 гады з дня нараджэньня народнага пісьменьніка Васіля Быкава.
Быкаў пражыў складанае жыцьцё. Прайшоў усю вайну з 1941 да 1945 году, двойчы быў паранены. Тое, што гэты вялікі беларус перажыў на вайне, натхніла яго літаратурную творчасьць, галоўнай тэмай якой стаў чалавек на вайне. Кнігі Васіля Ўладзіміравіча прынесьлі яму сусьветную вядомасьць і паставілі ў адзін шэраг выдатнымі майстрамі прозы ХХ ст.
Творчая манера і грамадзянская пазыцыя Васіля Быкава сталі прычынай нападак і ачарненьня ў савецкі перыяд.
Складаныя адносіны былі ў Быкава і з уладай незалежнай Беларусі. Апошнія гады ён вымушаны быў жыць у эміграцыі, вярнуўшыся на Бацькаўшчыну толькі за 5 месяцаў перад сьмерцю.
Сэрца чалавека, які сапраўды можа лічыцца духоўным аўтарытэтам для беларусаў, спынілася 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн.

Subscribe to:
Posts (Atom)