August 31, 2007
Да фэсту на Крапівенскім полі застаецца тыдзень
August 30, 2007
У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў
Галіна Абакунчык, Менск
У Менску і іншых гарадах Беларусі адбыліся акцыі памяці загіблых у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Арганізатарам выступіў Камітэт ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага расстрэлу беларускіх пісьменьнікаў 29 кастрычніка 1937 году. Некалькі дзесяткаў чалавек усклалі кветкі і запалілі сьвечкі ля крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.
Жалобная імпрэза распачалася ўступным словам дасьледчыка гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў Ігара Кузьняцова каля крыжоў на курапацкім узгорку. Далей гутарым з удзельнікам акцыі, сябрам аргкамітэту і палітыкам Вячаславам Сіўчыкам:
Карэспандэнтка: “Ушанаваньне загіблых у Курапатах адбываецца восьмы раз, вы тут таксама не ўпершыню?”
Сіўчык: “Натуральна. Упершыню я тут быў у 1988 годзе, пасьля таго, як у “ЛіМе” быў надрукаваны артыкул Пазьняка і Шмыгалёва “Дарога на Курапаты” і “Талака” праводзіла мітынг”.
Карэспандэнтка: “Што мяняецца з тых часоў?”
Сіўчык: “Дзякуючы намаганьням грамадзкасьці, Курапаты сталіся народным мэмарыялам”.
Карэспандэнтка: “Цяпер мы ідзём па алеі памяці ў Курапатах і за намі ідуць людзі ў цывільным, якія доўга стаялі і за ўсім сачылі. Што вы можаце сказаць пра гэта?”
Сіўчык: “На вялікі жаль, гэта таксама традыцыйная рэч. Весьці барацьбу з вандаламі і хуліганамі сёньняшнія ўлады не жадаюць. Але ўсе акцыі, якія праводзіць грамадзкасьць, адбываюцца пад пільным кантролем спэцслужбаў”.
Карэспандэнтка: “Дзяўчаты зь бел-чырвона-белымі кветкамі, хто вы і чаму сёньня тут, у Курапатах?”
Дзяўчына: “Мы тут ад “Маладога фронту”, але лічым, што ўсе павінны памятаць пра гэты дзень”.
Дзяўчына: “Бо тут сапраўды былі забітыя бязьвінныя людзі. І важна, каб тут было болей моладзі”.
Карэспандэнтка: “Спадарыня Зінаіда Тарасевіч, вы старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітчыных рэпрэсіяў. Што вы можаце сказаць пра сёняшні дзень?”
Тарасевіч: “Ой, сёньня я проста ўражаная. Калі прыйшло гэтулькі моладзі, то можна сказаць, што не, Беларусь не загіне. І гэта дае надзею, што сярод іх, магчыма, будзе ўжо такі прэзыдэнт, які не правядзе дарогу праз Курапаты”.
На завяршэньне памінальнай імпрэзы прысутныя засьпявалі неафіцыйны беларускі гімн “Магутны Божа”.
Крыніца
August 29, 2007
Баранавіцкая філія “Маладога фронту” вяртае памяць моладзі
Актывісты “Маладога фронту” ў Баранавічах працягваюць кампанію “Вернем памяць моладзі” – рамантуюць крыж у гонар ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, прыбіраюць прылеглую тэрыторыю. Адным з кіраўнікоў акцыі ёсьць Яраслаў Грышчэня. Праз тыдзень чакаецца судовы працэс паводле ягонай палітычнай дзейнасьці.
Сёньня актывісты “Маладога фронту” ў Баранавічах зноў зладзілі талаку на вуліцы Крупскай, дзе ўсталяваны крыж памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Нагадаю, тыдзень таму падчас падобнай акцыі маладафронтаўцы прапалолі і ўскапалі клюмбы вакол крыжа. Учора і сёньня талака прадоўжылася – актывісты адчысьцілі крыж ад розных абразьлівых надпісаў і пачалі прыбіраць прылеглую тэрыторыю. Сёньня закончыўся першы этап працы.
Лідэр баранавіцкіх маладафронтаўцаў Яраслаў Грышчэня кажа: гэта – своеасаблівы сыгнал моладзі, якая занадта захапляецца півам: “Гэтак мы спрабуем ўплываць на сьветапогляд аднагодкаў і людзей старэйшых гадоў” .
“Людзі бачаць, як мы працуем каля крыжа і пытаюць, што мы робім. Калі мы адказваем, што гэты крыж ўсталяваны ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, яны кажуць: “Ого! Я тут дзесяць гадоў жыву і ня ведаў, што тут за крыж такі”.
Хоць на крыжы й напісана: “Ахвярам гвалту”, гэтага недастаткова. Улады ж нічога ня робяць, каб патлумачыць людзям сэнс такіх помнікаў.
А калі вярнуцца да акцыі, то сёньня мы прадоўжылі падрыхтоўку клюмбаў і прыборку ўсяго сквэру, каб у верасьні высадзіць шматгадовыя кветкі, якія заквітнеюць наступнай вясной”.
Нагадаю, супраць Яраслава Грышчэні заведзеная крымінальная справа паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Юнаку пагражае да двух гадоў зьняволеньня. Суд мусіць адбыцца напачатку верасьня, але дакладны дзень яшчэ не прызначаны. Яраслаў Грышчэня кажа, што на будучы працэс не зьвяртае ўвагі і не зьбіраецца спыняць актыўнасьць. Адказваючы на пытаньне, ці не баіцца затрыманьня падчас талакі, Яраслаў згадаў пра апошні кантакт зь міліцыяй.
“Да нас падышоў міліцыянт і спытаў, што мы робім? Патлумачылі пра крыж. А ён: “А ці ёсьць у вас дазвол? Абавязкова патрэбны, гэта ж нейкая палітычная акцыя. Я зараз міліцэйскі аўтамабіль паклічу”. Тады мы спыталі, ці будзе яму прыемна, калі газэты напішуць, што такі вось міліцыянт затрымаў моладзь, якая ўпрыгожвала крыж ў гонар ахвяраў сталінскіх рэпрэсій” Яму стала сорамна і ён сышоў”.
У гонар Янкі Купалы вырастуць яблыні
Таксама супраць маладафронтаўцаў Івана Шылы з Салігорску і Насты Азаркі зь Нясьвіжу заведзеныя крымінальныя справы паводле таго самага артыкулу аб удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Перад судом яны зьявяцца 4 верасьня. Насту Азарку затрымалі на выходныя падчас вулічнай акцыі пратэсту.
Іван Шыла – на волі. Як і Яраслаў Грышчэня, юнак таксама не спыніў дзейнасьці, у тым ліку ў кірунку культурнага адраджэньня. Хлопец рыхтуе пасадку алеі памяці Янкі Купалы з нагоды 125-годзьдзя славутага песьняра.
“Мы сустракаліся з галоўным архітэктарам гораду і атрымалі дазвол на пасадку алеі. Але гэта трэба рабіць ў другой палове восені, каб дрэвы прыжыліся”.
Ужо вырашана, што ў гонар Янкі Купалы маладафронтаўцы Салігорску пасадзяць яблыні. Алея зьявіцца каля мясцовай царквы.
Крыніца
August 28, 2007
Цімоху Вострыкаву 85 год
Нашая супольнасьць валодае некаторымі старымі архіўнымі фотаздымкамі, зьвязанымі з жыцьцём сп.Вострыкава. Гэта фота часоў існаваньня знакамітай "Дванаццаткі", "гулагаўскага" пэрыяду гэтага неардынарнага чалавека, а таксама здымкі апошніх гадоў.
August 27, 2007
У Курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
У Курапатах адбылася жалобная імпрэза ў памяць закатаваных 27 жніўня 1937 году. 70 гадоў таму тут былі забітыя каля ста чалавек – прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, духавенства і заможнага сялянства. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі і запалілі сьвечкі каля імяннога крыжа ў памяць расстраляным археолягам Сяргею Дубінскаму, Аляксандру Ляўданскаму і Аляксандру Кавалені.
Мы ідзем па алеі памяці ў Курапатах да помнага крыжа, усталяванага ў памяць закатаваных у 1937 годзе археолягаў. Побач са мной іхныя пераемнікі, аргеолягі Мікола Крывальцэвіч і Сяргей Тарасаў. У Курапатах зьявіліся новыя крыжы, камяні, расьпісаныя выявамі сьвятых. І гэта сьведчыць пра тое, што памяць пра загіблых у народзе жыве, кажа Мікола Крывальцэвіч: “Людзі, якія ведаюць гэтую гісторыю з расстрэламі, у тым ліку расстрэламі археолягаў, яны памятаюць пра гэтую падзею, а таксама значнасьць расстраляных людзей для навукі і культуры Беларусі. Бачна, што людзі паводле ўласнай ініцыятыва рамантуюць крыжы, скошваюць траву, прыносяць кветкі. Курапаты, як быў народны мэмарыял, так народным мэмарыялам ён і застаўся. І ў гэтым, я думаю заслуга нашага сёняшняга грамадзтваі людзей”.
Пытаюся ў Сяргея Тарасава: што зьмянілася з часоў бальшавіцкага тэрору адносна навукоўцаў у нашай сёняшняй Беларусі?
“Я ня ведаю, ці сапраўды па колу нашая гісторыя рухаецца ці нешта ёсьць сымбалічнае. Але сёньня -- 70 годоў, як рэпрэсавалі першых археолягаў, а я прыклад рэпрэсаванага археоляга ў сёняшнія часы. Раптам я апынуўся непатрэбным, бо ў свой час прымаў удзел у антыкамуністычным руху. І самае страшнае, як у часы Ляўданскага, Дубінскага і Кавалені, атрымалася пярэрва ў навуковых пакаленьнях. Тое ж самае можа здарыцца і зараз. І ня толькі можа, але ўжо здараецца. І ўвогуле ўся гістарычная навука ў Беларусі апынулася ў такім складаным стане. І таму сёлета мы арганізаваліся ў асацыяцыю “Вольных гісторыкаў”. Так што жыць і працаваць мы ўсё роўна працягваем”.
August 24, 2007
Глыбокае: турнір па пэйнтболе памяці земляка-патрыёта
Паводле намесьніка абласной арганізацыі Партыі БНФ, актывіста “Руху за Свабоду” Яраслава Берніковіча, у гульні ўзялі ўдзел каля 20-ці чалавек. Пераможцы атрымалі адмысловыя дыплёмы і бэйсболкі зь лягатыпам “Руху за Свабоду.”
Крыніца
August 23, 2007
У Баранавічах прайшла талака ля помніка ахвярам рэпрэсій
Алег Грузьдзіловіч, Менск
Яраслаў Грышчэня ды іншыя актывісты “Маладога фронту” з Баранавіч правялі талаку ля крыжа, усталяванага ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тым часам ўлады Беларусі не выказваюць жаданьня ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму з нагоды 60-х ўгодкаў пачатку вялікага тэрору.
August 16, 2007
Сёньня будзе ўсталяваны памятны знак у гонар герояў Аршанскай бітвы
Эскіз шыльды выканаў мастак Алесь Пушкін, а тэкст напісаў Уладзімір Арлоў: “Вечная слава героям Аршанскай перамогі 8 верасьня 1514”. Алесь Пушкін распавёў “Эўрарадыё” па тэлефоне з Крапівенскага поля і пра тое, як выглядае шыльда:
“Сам камень - чырвоны граніт. Вялікі ён, у вышыню 140 см, шырыня 80 см. На ім будзе чорная ў выглядзе тарчы шыльда з тэкстам і Пагоня намаляваная, якая адпавядае тагачаснаму стылю, XVI стагодзьдзя”.
Мяркуецца, што ўрачыстае адкрыцьцё шыльды адбудзецца 8 верасьня, падчас трыдыцыйнага фэстываля бардаўскай песьні.
August 13, 2007
Маладыя беларусы ў Нью-Ёрку скокалі з парашутам у гонар змагароў за Бацькаўшчыну
Актывісты Згуртаваньня Беларускай моладзі ў Амэрыцы днямі правялі акцыю “Шляхам Вострыкава”, прысьвечаную памяці змагароў за Беларусь.
Маладыя амэрыканскія беларусы скокалі з парашутам; відэа можна паглядзець тут
Цімох Вострыкаў ў якасьці прадстаўніка Рады БНР уваходзіў у групу, якая была скінута на парашутах у Беларусь для арганізацыі нацыянальнага падпольля. Ён быў закінуты ў жніўні 1952-га, калі ўжо амаль год у Беларусі вёў антысавецкую падпольніцкую дзейнасьць, выдаваў газэту “Жыве Беларусь” сябра Рады БНР Янка Філістовіч, які дэсантаваўся на парашуце ў верасьні1951-га. Беларускія патрыёты былі выданыя ворганам МГБ. Вострыкаў быў асуджаны на 23 гады зьняволеньня, адзедзеў увесь тэрмін, цяпер жыве ў Гомлі.
Янка Філістовіч таксама быў схоплены, сядзеў у турме КДБ “амэрыканка” і паводле прысуду растраляны. У 1993 годзе дэпутаты Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня прапанавалі перайменаваць вуліцу Камсамольскую у Менску, дзе месьціцца адзін з карпусоў КДБ, у вуліцу Філістовіча. У верасьні 1994 году ў адказ на на запыт члена Камісіі пры Вярхоўным Савеце па правах ахвяраў палітычных рэспрэсіяў Аляксандра Лукашука першы намеснік Старшыні КДБ Валер Кез заявіў, што рэабілітацыі Філістовіч не падлягае (у красавіку 1995 г. Кез будзе кіраваць апэрацыяй “выдаленьня” дэпутатаў Апазыцыі БНФ з залы парлямэнту). Справы ўдзельнікаў дэсанту захоўваюцца ў архіве КДБ і да гэтага часу не рассакрэчаныя.
Удзельнікі парашутных скокаў у Нью-Ёрку сабралі дапамогу Цімоху Вострыкаву, якому 28 жніўня спаўняеццца 85 гадоў.
Крыніца
August 11, 2007
У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш
Побач са мной – зэльвенскі актывіст, студэнт Яўген Скрабутан. Я пытаюся ў яго, што ён адчувае ў гэтыя хвіліны.
Скрабутан: “Адчуваю гонар, ганаруся тым, што нарадзіўся ў Зэльве й маю такую зямлячку, такую паэтку й такога чалавека. Я вельмі рады, што Зэльву ведаюць ва ўсім сьвеце, што сюды прыяжджаюць людзі памаліцца за Ларысу Геніюш”.
Сьвятар аб’явіў, што памінальны малебен па народнай пісьменьніцы будзе адпраўляць не асобна, а разам з усімі, хто сёньня заказваў паніхіду. І дадаў, што сёньня будзе чытаць па Эвангельлі, якое ў цяжкія часы для царквы падаравала Ларыса Геніюш.
У невялічкай царкве – цішыня, усе слухаюць і маўчаць, як сьвятар чытае малебен па-расейску. У сёньняшнім казаньні да прыхажан ён шмат узгадваў пра бязбожнікаў Маркса і Леніна, назваў іх сатаністамі. Было цікава гэта слухаць, бо яшчэ некалькі хвінаў таму я праходзіў па цэнтральнай плошчы Зэльвы, дзе стаіць помнік таму самаму Леніну.
Потым усе арганізавана накіраваліся на могілкі, дзе таксама чыталі малітву каля помніку Ларысе і Янку Геніюшам. Моладзь фатаграфавалася побач з помнікам пад бела-чырвона белымі сьцягамі.
Побач са мной – адзін з актывістаў гарадзенскага руху “За Свабоду”, які арганізоўваў гэтую акцыю, Павал Мажэйка. Вось яго адчуваньні побач з магілай народнай паэткі:
Мажэйка: “Сёньня, нам так здаецца, у грамадзкім жыцьці, у палітыцы, у нашай эліты ня стае моцы духу, стойкасьці, прынцыповасьці. Усім гэтым валодала Ларыса Геніюш. І таму хочацца сюды прыехаць у такі дзень, схіліць перад ёю галаву, і гэтым самым дакрануцца да сьвятасьці й зачэрпаць той энэргіі, якая пануе ў Зэльве”.
Крыніца
August 4, 2007
У Берасьці зьявіўся новы памятны знак
На знаку месціцца вытрымка з прывілея: “Даруем на вечнасьць права гарадзкое магдэбурскае, адхіляючы іншыя правы польскія, літоўскія і рускія і ўсе іншыя звычаі, якія былі б не ўзгоднены з правам гарадзкім магдэбурскім”. А па краях выгравіраваны даты атрыманьня беларускімі гарадамі Магдэбургскага права.
Калі адбудзецца афіцыйнае ўрачыстае адкрыцьцё знака, пакуль невядома.
August 1, 2007
На месцы гібелі Юркі Моніча
Дарэчы, 24 траўня бягучага году на месцы сьмерці партызанскага камандзіра Ю.Моніча быў усталяваны мэмарыяльны крыж.