June 19, 2008

Дзень нараджэньня Васіля Быкава

19 чэрвеня споўнілася б 84 гады з дня нараджэньня народнага пісьменьніка Васіля Быкава.

Быкаў пражыў складанае жыцьцё. Прайшоў усю вайну з 1941 да 1945 году, двойчы быў паранены. Тое, што гэты вялікі беларус перажыў на вайне, натхніла яго літаратурную творчасьць, галоўнай тэмай якой стаў чалавек на вайне. Кнігі Васіля Ўладзіміравіча прынесьлі яму сусьветную вядомасьць і паставілі ў адзін шэраг выдатнымі майстрамі прозы ХХ ст.

Творчая манера і грамадзянская пазыцыя Васіля Быкава сталі прычынай нападак і ачарненьня ў савецкі перыяд.

Складаныя адносіны былі ў Быкава і з уладай незалежнай Беларусі. Апошнія гады ён вымушаны быў жыць у эміграцыі, вярнуўшыся на Бацькаўшчыну толькі за 5 месяцаў перад сьмерцю.

Сэрца чалавека, які сапраўды можа лічыцца духоўным аўтарытэтам для беларусаў, спынілася 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн.

No comments: