June 20, 2013

Музычна-паэтычная вечарына Рамана Яраша і Цімоха Авіліна

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на музычна-паэтычную вечарыну Рамана Яраша і Цімоха Авіліна.

На вечарыне Вас чакаюць:
Прэзентацыя дыску "Беларускі гарадскі раманс 20-30-ых гадоў ХХст.";
Беларускі народны мужчынскі спеў;
Музычныя творы на вершы Чэслава Мілаша, Макса Шчура, Уладзімера Караткевіча ды інш.;
Экскурсія па ЗОРНЫМ небе.

Падчас вечарыны вы знойдзіце адказы на такія пытанні як:
Ці былі ў беларусаў свае "блатныя" песні?
Хто такія лабары?
Чым адрозніваецца грузінскі мужчынскі хор ад беларускага? Экскурсія па зорным небе - дзе і хто нашыя зоркі?

Запрашаем 20 чэрвеня а 18 гадзіне
Collegium Civitas, зала 1222
Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх,
pl. Defilad 1, Warszawa
(уваход з боку вуліцы Маршалкоўская) 

May 17, 2013

Роварны рэйд памяці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча


Беларуская Нацыянальная Памяць ужо чацьверты год запар арганізуе роварны рэйд памяці, які пройдзе па варшаўскіх месцах, зьвязаных зь імем генэрала.

Пачнецца а 12 гадзіне 19 траўня ад помніка Дэ Голя, далей праз мост Панятоўскага на правы бераг Віслы - на вуліцу Парыжскую 27, месца сьмерці Булак-Балаховіча. Далейшы шлях павядзе на вайсковыя могілкі на Павонзках, месца сымбалічнага пахаваньня генэрала.

Запрашаем!

May 9, 2013

11 траўня ў суботу а 12 гадзіне ад Замкавай плошчы (Placu Zamkowego) ў Варшаве рушыць традыцыйны Парад Шумана.

Беларусь - эўрапейская краіна! Выйдзем на Парад з нашымі сьцягамі!

Гуртуемся вакол бел-чырвона-белага штандару, які вярнуўся з Чэмпіянату сьвету па хакею ў Стакгольме!




Беларусы ў Варшаве ўсклалі кветкі на могілкі чырвонаармейцаў


Крыніца: Euroradio

8 траўня, у дзень заканчэння вайны ў Еўропе, сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” наведалі ў польскай сталіцы cавецкія вайсковыя могілкі на вуліцы Жвіркі і Вігуры.

Там пахаваныя  21 468 чырвонаармейцаў Першага беларускага фронту, якія загінулі ў баях за Варшаву ў 1944-1945 гадах.

Актывісты пад нацыянальнымі сцягамі ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі на магілы беларусаў.

May 4, 2013

Бел-чырвона-белыя сьцягі на чэмпіянаце свету па хакеі


Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

Пад час стартавага матчу Беларусь - Чэхія былі разгорнуты некалькі сьцягоў. Адзін быў вялізны, а таксама была і харугва з выявай герба "Пагоня", што не спадабалася арганізатарам. Яны выклікалі паліцыю.

Паводле Швэдскіх хакейных функцыянераў, тлумачыць старшыня “Беларускай нацыянальнай памяці” Анатоль Міхнавец, сьцягі зьяўляюцца палітычнай сымболікай і ня могуць выкарыстоўвацца. Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі, на абарону беларусаў сталі швэдскія заўзятары. У выніку беларускія сцьягі змаглі правісець на трыбунах да канца матчу. Аднак арганізатары заявілі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сьцягамі на трыбуны ня пусцяць.

Матч зборная Беларусі прайграла 0:2. Наступны яна правядзе у нядзелю, 5 траўня, з камандай Славеніі.



May 2, 2013

БНП едзе падтрымаць беларускіх спартоўцаў


Заўтра першая гульня нацыянальнай зборнай Беларусі на Чампіянаце свету па хакею. Усе матчы групавой стадыі беларусы правядуць у Стакгольме.

3 траўня ў стартавым матчы на турніры беларусы згуляюць з чэхамі, 5 траўня — са славенцамі, 6 траўня — са шведамі, 10 траўня — з канадцамі, 11 траўня — з нарвежцамі, 13 траўня — з датчанамі, 14 траўня — са швайцарцамі.

Беларуская Нацыянальная Памяць будзе падтрымоўваць нашых спартоўцаў на трыбунах і запрашае беларусаў Швецыі і ўсіх хто мае магчымасць далучацца.

April 20, 2013

У Празе вучаць пісаць артыкулы ў Беларускую Вікіпедыю


Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

У сусветнай інтэрнэт-энцыклапедыі з'явіцца больш інфармацыі пра Беларусь. Сёння ў Празе праходзіць Дзень Беларускай Вікіпедыі. «Беларусы сустрэліся, каб пісаць артыкулы», - кажа старшыня Беларускай Нацыянальнай Памяці Анатоль Міхнавец. Існуе толькі адзіны крытэр тэм для напісання — яны павінны быць на беларускай мове.

-Тут дзейнічае алімпійскі прынцып – галоўнае не перамога, а ўдзел. Мэта нашай сустрэчы сёння – каб беларусы ведалі, што такое Вікіпедыя і пісалі туды па-беларуску. Мы дапамагаем, вучым, паказваем. З’явілася ўжо некалькі новых артыкулаў у Вікіпедыі. Дапаўняем тыя, якія былі раней, ставім здымкі. Вельмі цікавая, працоўная беларуская атмасфера.

Беларуская клубоўня ў Празе, месца, дзе праводзіцца Дзень Вікіпедыі, стала сапраўдным цэнтрам беларускага жыцця ў Чэхіі, сцвяржае Анатоль Міхнавец. «Побач з векіпідыстамі беларускія дзеці вывучаюць родную мову на занятках па беларускай мове». Удзельнікі мерапрыемства таксама змогуць атрымаць адказы на тэхнічныя пытанні па працы Вікіпедыі. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды.


March 27, 2013

Дзень нараджэньня Віталя Гуркова


27 сакавіка 1985 году нарадзіўся Віталь Гуркоў!

Беларускі Чэмпіён!


Віталь, трымаем за цябе кулакі!

Жыве Беларусь!


Чытайце інтэрвію з нашым знакамітым спартоўцам на http://goals.by/other/articles/91621

March 21, 2013

Дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні


March 18, 2013

Беларусы ў Ватыкане

Беларускія пілігрымы зьбіраюцца на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ў чаканьні на заўтрашнюю інаўгурацыю Папы Францішка.



March 17, 2013

Цырымонія інаўгурацыі Папы Францішка


19 сакавіка на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане адбудзецца цырымонія інаўгурацыі новаабранага Папы Рымскага.

Тысячы людзей прыедуць памаліцца і прывітаць новага Пантыфіка. На плошчы Сьвятога Пятра будуць лунаць сьцягі дзесяткаў краінаў сьвету.

Беларусы, варта, каб і наш нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прысутнічаў у часе такой радаснай падзеі. Таму запрашаем вас быць разам пад нацыянальным сьцягам.

Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці прыедуць у Рым. Маем сьцягі розных памераў, патрэбныя тронкі для сьцягоў і жадаючыя трымаць сьцягі.

Просім усіх ахвотных кантактаваць праз наш e-mail ці тэлефанаваць +372 54946135

March 3, 2013

Беларуская дыктоўка ў Варшаве (фота)

28 лютага ў Варшаве адбылася агульнабеларуская дыктоўка, якую ўжо ў шосты раз арганізавала БНП. Ніжэй можна паглядзець некалькі здымкаў з мерапрыемства.









February 2, 2013

Viva Кастусь!

2 лютага - 175-я ўгодкі з дня нараджэньня вялікага сына беларускага народу і правадыра нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 году Кастуся Каліноўскага.

Беларуская Нацыянальная Памяць віншуе ўсіх з гэтай памятнай датай.

малюнак аўтарства Алеся Пушкіна

January 23, 2013

Лыжны рэйд па мясцінах Каліноўскага


Ахвотных прыняць удзел просім скантактавацца праз наш e-mail: bielarus.np (@) gmail.com

January 16, 2013

План мерапрыемстваў БНП на 2013 год

znak_bnp

Рада БНП зацьвердзіла папярэдні план мерапрыемстваў на 2013 год:

2 лютага - лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага (Баброўнікі - Мастаўляны)
 
21 лютага - беларуская дыктоўка (Міжнародны дзень роднай мовы)
 
23 сакавіка - дзень памяці Кастуся Каліноўскага (Вільня)
 
25 сакавіка - сьвяточная акцыя на Дзень Волі
 
травень - Радаўніца (успамін памерлых продкаў)
 
25 красавіка – вечарына памяці Янкі Жамойціна

11 траўня - рэйд на роварах памяці Станіслава Булак-Балаховіча (Варшава)
 
15 чэрвеня - рэйд на роварах памяці Язэпа Булак-Балаховіча (Гайнаўка-Белавежа)
 
8 верасьня - шэсьце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве
 
27 кастрычніка - Дзень памяці паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы
 
2 лістапада  - Дзяды (ушанаваньне памяці памерлых продкаў)
 
27 лістапада  - сьвяточная акцыя на Дзень герояў


January 14, 2013

84 гады з дня нараджэньня Янкі Філістовіча

14 студзеня споўнілася 87 гадоў з дня нараджэньня Янкі Філістовіча - змагара за вольную і незалежную Бацькаўшчыну.



Вечная слава і памяць героям!


January 7, 2013

Успамін а.Антона Неманцэвіча

6 студзеня 1943 году нямецкімі акупантамі быў закатаваны першы экзарх Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы, адзін з ініцыятараў і твворцаў беларускага ўніяцкага руху айцец Антон Неманцэвіч.