February 27, 2011
Лыжны прабег у гонар Каліноўскага
26 лютага сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці правялі лыжны рэйд у гонар Канстанціна Каліноўскага. Другі год запар удзельнікі праехалі на лыжах ад Баброўнікаў да Мастаўлянаў.
Перад пачаткам акцыі завіталі на Радыё "Рацыя" у Беластоку, дзе былі гасьцінна прынятыя супрацоўнікамі гэтай радыёстанцыі. Прыйшоў прывітаць удзельнікаў прабегу і вядомы гісторык Алег Латышонак, які запрасіў наведаць сядзібу Беларускага Гістарычнага Таварыства. Там кожны атрымаў у падарунак кнігу Янкі Запрудніка "Дванаццатка", а БНП у сваю бібліятэку атрымала падшыўку часопіса "Беларускі гістарычны зборнік".
Далей быў выезд у Баброўнікі і рэйд на лыжах. Праз 7 км нас ужо сустракалі Мастаўляны. Там нас чакала сумная вестка. Пэўны час таму памёр наш сябра, беларускі патрыёт сп. Уладзімер Зарэцкі. Сын памерлага разам з намі наведаў магілу сп.Уладзімера, дзе ўсе ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчаньня і малітвай па хрысьціянскаму звычаю.
Канчатковай кропкай рэйду было месца былой сядзібы Каліноўскіх, дзе каля яе кутнага камяня адбыўся невялікі імправізаваны мітынг.
На зваротным шляху ў Беласток наш аўтобус з высока ўзьнятым бел-чырвона-белым сьцягам праехаў уздоўж памежнай чаргі беларускіх грузавікоў. Кіроўцы радасна віталі нас усмешкамі на тварах, воклічамі і гудкамі сваіх самаходаў.
Сябры, запрашаем у наступным годзе прыняць чынны ўдзел у лыжным рэйдзе ў гонар К.Каліноўскага. Памяць пра герояў павінна жыць вечна!
Жыве Беларусь!
February 22, 2011
Лыжны рэйд у гонар Кастуся Каліноўскага
2 лютага 2011 г. – 173-я ўгодкі з дня народзінаў кіраўніка паўстаньня 1863 году ў Беларусі.
Лыжным рэйдам мы хочам ушанаваць памяць Каліноўскага і наведаць мясьціны,
дзе нарадзіўся славуты "Яська-гаспадар з-пад Вільні".
Збор удзельнікаў 26 лютага а 10.30 каля сядзібы Радыё Рацыя (вул. Цепла 1, Беласток)
February 9, 2011
Subscribe to:
Posts (Atom)