Вечная памяць Герою!
Сяргей Дубавец
Крыніца: газэта "Свабода"
У п’есе Ўладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі” галоўны герой кажа генерал-губернатару Мураўёву крылатыя словы: “Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Караткевіч ведаў, што Каліноўскі пахаваны на гары Гедыміна ў Вільні. Сапраўды, большае вышыні для магілы ў нашых краях не прыдумаеш. Але дакладнага месца пахавання славутага паўстанца Караткевіч не знайшоў. І сёння на магіле героя няма ані знаку. Між тым, яшчэ да мінулай вайны гэтае месца прыцягвала да сябе паломнікаў, тут стаяў помнік, былі абсталяваныя сцяжыны для шпацыру і нават фантанчык з пітной вадой...
На здымку: Славутая гара, славутая магіла... Вільня, 30 студзеня 2008 году. Фота газеты “Свабода”.
А пачалася гэтая гісторыя ўзімку 1864 году. 26-гадовы кіраўнік паўстання за незалежнасць Кастусь Каліноўскі быў схоплены расійскімі вайскоўцамі на канспіратыўнай кватэры на вуліцы Святога Яна ў тагачаснай сталіцы нашага краю Вільні. Адсюль яго пераправілі ў Дамініканскія муры – у кляштар, які быў пераабсталяваны пад турму. Экзекуцыя адбылася на Лукішскай плошчы 10 сакавіка. Шыбеніца, на якой павесілі героя, стаяла паміж будынкамі ўчорашняга КГБ (сёння тут музей генацыду) і Кансерваторыі.
Пасля экзекуцыі цела героя перавезлі па праспекце – тады Юраўскім, а сёння Гедыміна – проста на Замкавую гару. Там тады стаяў расійскі гарнізон. Паколькі месцы пахавання забітых паўстанцаў адразу ж ператвараліся ў месцы паломніцтва, было вырашана пахаваць героя на тэрыторыі гарнізону. Больш за тое, на месцы магілы была абсталяваная пляцоўка для гульні ў крыкет. Так доўжылася да пачатку першай сусветнай вайны, калі расійскі гарнізон пакінуў Вільню.
У 1915 годзе віленскія археолагі зрабілі раскопкі магілы, апісалі яе і дакументальна пацвердзілі факт пахавання ў ёй пятнаццаці паўстанцаў. Целы апазнавалі па вопратцы, у справаздачы, між іншым, згадваюцца “макасіны Каліноўскага”. А ў 1921 годзе на магіле быў зроблены мемарыял. Ён складаўся з вялікага драўлянага крыжа працы віленскага архітэктара Антона Вівульскага і мармуровай шыльды з імёнамі ўсіх пахаваных.
У 1940 годзе, пасля таго, як Сталін перадаў Вільню Літве, крыж быў спалены, а шыльда знікла без следу.
З тых часоў колішняя “пляцоўка для крыкету” ператварылася ў звычайную, парослую травой пустку. На самай вяршыні Замкавай гары сярод пакручастых рэльефаў яна такая роўная адна, таму адшукаць яе нескладана. Калі б вам давялося падымацца на гару на фунікулёры, дык вы і выйшлі б акурат да гэтай пляцоўкі.
Не выклікае сумневаў, што на месцы пахавання павінен быць хоць нейкі знак. Інакш паспалітым беларусам, што прыязджаюць у Вільню, знайсці і наведаць апошні прыстанак свайго нацыянальнага героя немагчыма. Праблема ў тым, што гара Гедыміна – галоўны сімвал літоўскай дзяржаўнасці. І літоўцы, натуральна, хацелі б захаваць гэты сімвал “чыстым” – без дадатковых асацыяцый. Таму звароты інтэлігенцыі або самадзейных суполак тут выніку не дадуць. Ініцыяваць устаноўку мемарыяльнага знаку на магіле Кастуся Каліноўскага можа і павінна беларуская дзяржава. Апроч усяго іншага, такія захады сталі б пазітыўнай справай у беларуска-літоўскіх міждзяржаўных дачыненнях.
Каліноўскі – герой нумар адзін нашага нацыянальнага эпасу.
Яму, як нікому іншаму, прысвечана вялікае мноства твораў літаратуры і мастацтва. Чаму? Бо ён, як ніхто іншы, аб’ядноўвае беларусаў самых розных, у тым ліку і супрацьлеглых, груп і поглядаў. Аб’яднаўчы патэнцыял гэтага імя і гэтага міфа ўнікальны.
Ды й літоўцам, па вялікім рахунку, не выгадна, каб сітуацыя заставалася такой, як ёсць. Бо калі магіла паўстанцаў ніяк не пазначаная, тады ўся Замкавая гара становіцца ў вачах беларусаў адной вялікай магілай Каліноўскага – як курган на месцы пахавання героя.

На здымках: Помнік на магіле паўстанцаў, які Ян Булгак сфатаграфаваў у 1930 годзе, і сённяшні выгляд гэтага месца. Вільня, 30 студзеня 2008 году. Фота газеты “Свабода”.