СБМ згуртавала ў сваіх шэрагах шмат нацыянальна-сьвядомых маладых беларусаў, а для многіх стала сапраўднай школай патрыятызму. Ня гледзечы на супярэчлівую ацэнку дзейнасьці гэтай арганізацыі, СБМ не была простай нямецкай марыянеткай. Бо шмат яе ўдзельнікаў сваім жыцьцём засьведчыла адданасьць беларускаму народу.
Успамінаючы гэтую памятную дату, сябрына Беларускай Нацыянальнай Памяці наведала сёньня Вайсковыя могілкі ў Менску і ўсклала кветкі на месцы пахаваньня 13 эсбээмаўцаў, якія загінулі на урачыстасьці з нагоды заснаваньня СБМ, якія адбываліся ў будынку сёньняшняга Купалаўскага тэатру. Падчас спэктаклю па п’есе Францішка Аляхновіча, партызаны планавалі забіць кіраўніка гітлераўскай акупацыйнай адміністрацыі В.Кубе, але падарвалі сяброў СБМ, у тым ліку сына Ф.Кушаля і Н.Арсеньневай - Яраслава. Ахвяры тэракту былі пахаваныя на Вайсковых могілках у Менску.
сьцяг з эмблемай СБМ
P.S. Дзякуючы інфармацыі са Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане, нам сталі вядомыя імёны некаторых сябраў СБМ, якія загінулі ў часе выбуху 22 чэрвеня 1943 г. і былі пахаваныя на Вайсковых могілках у Менску:
Андрэй Братко;
Яраслаў Кушаль (сын Натальлі Арсеньневай);
Кастусь Мокат;
Пятро Насеньнік;
Марыя Негіна;
Марыя Сабалеўская;
Леанід Слаўнін
Андрэй Братко;
Яраслаў Кушаль (сын Натальлі Арсеньневай);
Кастусь Мокат;
Пятро Насеньнік;
Марыя Негіна;
Марыя Сабалеўская;
Леанід Слаўнін
No comments:
Post a Comment