March 27, 2009

БНП сьвяткуе 91-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі

25 сакавіка ў 91-я ўгодкі стварэньня БНР грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці зрабіла выезд па Беласточчыне, каб ушанаваць памяць спачылых на гэтай зямлі беларусаў.

У Бельску былі запаленыя зьнічы на магіле Яраслава Кастыцэвіча і каля помніка беларускім сялянам, якія сталі ахвярамі польскіх нацыяналістаў з Narodowego Zjednoczenia Wojskowego. У 1946 годзе было забіта і спалена больш за 70 беларусаў у вёсках Залешаны, Старыя Пухалы, Волька Выганоўская, Зане і Шпакі.


Далейшы шлях ляжаў у кірунку Белавежы, дзе знайшоў спачын генерал Язэп Булак-Балаховіч. На яго магіле ў Белавежы і на месцы гібелі пад Белавежай былі запаленыя зьнічы і прасьпяваная малітва.


У Супрасьлі ўшанавалі памяць Веры Карчэўскай, удзельніцы антыпольскага паўстанцкага руху на Беласточчыне ў 1921-1922 гадах, гераіні судовага працэсу 45 беларусаў у Беластоку ў 1923 годзе, славутай змагаркі, якую ўсе звалі Вера Нязломная.

У Беластоку сябры БНП далучыліся да сьвяточнай вечарыны арганізаванай беларусамі Беласточчыны у клюбе "Фама". Фундатарамі імпрэзы выступілі Радыё Рацыя, тыднёвік “Ніва”, тэлеканал Белсат ды Беларускі Саюз у Польшчы. За асабісты ўклад у беларускую справу старшынём Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўгенам Вапам былі ўзнагароджаныя беларускія дзеячы, якія жывуць у Польшчы: спадарыня Алена Глагоўская, спадары Анатоль Вап і Ігар Лукашук.

Падрабязьней пра вечарыну.

March 25, 2009

25 сакавіка - Дзень Волі

Опубликовать сообщение

March 20, 2009

Сустрэча са Станіславам Шушкевічам у Collegium Civitas

19 сакавіка у Collegium Civitas у Варшаве "Беларуская Нацыянальная Памяць" арганізавала і правяла сустрэчу з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.


Пад час сустрэчы, на якой прысутнічала каля 60 чалавек, спадар С.Шушкевіч распавёў пра першыя гады незалежнасьці краіны, пра сёньняшні стан беларускіх справаў, абгрунтаваў сваё бачаньне сітуацыі ў Беларусі дый вакол яе.

Размова праходзіла ў канструктыўным рэчышчы, хоць часам узнікалі гарачыя спрэчкі. Але гэта ня дзіўна, бо закраналіся сапраўды балючыя пытаньні, - што і як рабіць далей.


Некаторыя думкі С. Шушкевіча можна прачытаць у яго інтэрвію для Радыё "Рацыя".

March 15, 2009

Вечарына БНП на Дзень Канстытуцыі ў Варшаве

Матэрыял: Радыё "Рацыя"

Арганізацыя Беларуская нацыянальная памяць (БНП) на 15 гадавіну прыняцця першай Канстытуцыі незалежнай Беларусі правяла сустрэчу з дэпутатам Вярхоўнага савета 12-га склікання Мікалаем Аксамітам.

Пад час сустрэчы спадар Аксаміт распавёў прысутным пра першыя гады незалежнасці, пра дзейнасць апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.

Пра тыя умовы ў якіх вялася праца над праектам першай Канстытуцыі Беларусі. Сёння ёсць рознае стаўленне да Канстытуцыі 1994 года. Але гэта падзея заўсёды застанецца ў гісторыі Беларусі.

Пасля выступу Мікалая Аксаміта былі шматлікія пытанні, якія закраналі і сённяшні стан у Беларусі, паведамляе "Беларуская Нацыянальная Памяць".





March 10, 2009

Сустрэча з дэпутатам М.Аксамітам на Дзень Канстытуцыі

14 сакавіка ў Collegium Civitas адбудзецца сустрэча з дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня Мікалаем Аксамітам, сябрам апазыцыі Беларускага Народнага Фронту у парляманце.

Сустрэча прысьвечана 15-й гадавіне з Дня прыняцьця Канстытуцыі незалежнай Беларусі. Удзельнік тых лёсавызначальных падзеяў распавядзе як гэта было.

Пачатак а 18.30 у Collegium Civitas (Aula A, XII паверх, PKiN, pl. Defilad 1, Warszawa)