Беларусы і сябры Беларусі прыйшлі ў Сollegium Сivitas, каб прыняць удзел у другой па ліку агульнанацыянальнай дыктоўцы. Удзельнікаў, якіх было каля пяцідзесяці чалавек, прывітала прэзыдэнт Сollegium Сivitas прафэсар Ядвіга Каралевіч.
Ініцыятарам ідэі напісаньня дыктоўкі ў Варшаве выступіла Наста Ільіна, стыпендыстка прэзыдэнта Польскай Акадэміі Навук, сябра ТБМ, якая і чытала тэкст “Родная мова” (паводле У. Караткевіча). На дыктоўцы прысутнічалі журналісты Эўрапэйскага Радыё для Беларусі, Беларускай службы Польскага Радыё і БЕЛСАТу.
Усе ўдзельнікі перад напісаньнем дыктоўкі атрымалі ў падарунак ад Беларускай Нацыянальнай Памяці фірмовыя асадкі. Напрыканцы імпрэзы ўсе ахвотныя маглі атрымаць прыз ад БЕЛСАТу –
Яшчэ раз хацелі б падзякаваць усім, хто прыняў чынны ўдзел у акцыі. Асобную падзяку выказваем прафэсарцы Варшаўскага Універсытэту Ніне Баршчэўскай і былому амбасадару Рэспублікі Польшчы ў Беларусі спадару Марыюшу Машкевічу. Да напісаньня дыктоўкі далучылася таксама журналістка БЕЛСАТу Юлія Цяльпук.
З прыемнасьцю называем імёны пераможцаў:
Ніна Баршчэўская
Зьміцер Карацееў (праца была напісаная лацінкай)
Іна Рэўт
Натальля
Працы гэтых асобаў у бліжэйшы час будуць перасланыя Таварыству Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны ў Менск для далейшага ўдзелу ў конкурсе.
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў сьвяточнага мерапрыемства!
P.S. Яшчэ пра акцыю тут і тут.
No comments:
Post a Comment