June 30, 2011

150 год з дня нараджэньня Магдалены Радзівіл

8 ліпеня 1861 г. нарадзілася княгіня Магдалена Радзівіл, якая вельмі шмат спрыяла Беларускаму Адраджэньню "нашаніўскага перыяду". Больш падрабязна пра гэтую выбітную постаць нацыянальнай гісторыі можна прачытаць па гэтай спасылцы.

Славутая княгіня пахаваная ў прадмесьці Фрыбургу ў Швайцарыі. Месца можна паглядзець на інтэрактыўнай мапе Беларускія кропкі ў Эўропе.

У бліжэйшы час сябры БНП збіраюцца наведаць магілу Магдалены Радзівіл. Жадаючыя прыняць удзел у акцыі памяці, калі ласка, скантактуйцеся з намі.