December 26, 2008

На радзіме Кастуся Каліноўскага

19 сьнежня беларускія студэнты, якія навучаюцца па праграме імя Кастуся Каліноўскага, і слухачы польска-беларускай школы (SEW UW) наведалі в.Мастаўляны.

Мясцовы жыхар сп. Уладзімер правёў для грамады экскурсію па былой сядзібе Каліноўскіх. Перад прысутнымі выступіў кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец, які распавёў пра жыцьцё і змаганьне Кастуся Каліноўскага за вольнасьць нашага краю.

Моладзь ушанавала памяць беларускага нацыянальнага героя гімнам "Магутны Божа".

Пазьней накіраваліся ў мястэчка Ялоўка да касьцёла, дзе быў ахрышчаны Кастусь Каліноўскі.

Па дарозе да сядзібы Каліноўскіх


Кутны камень хаты Каліноўскіх

Ля дрэваў, што памятаюць Кастуся

December 3, 2008

Кіраўнік БНП на тэлеканале БЕЛСАТ


30 лістапада 2008 году кіраўнік нашай арганізацыі Анатоль Міхнавец прыняў удзел у праграме "Аб'ектыў" на беларускім тэлеканале БЕЛСАТ.

December 1, 2008

Беларускі дыскусійны клюб у Варшаве

Беларускі дыскусійны клуб пры Інстытуце грамадзянскай прасторы Вышэйшай школы гандлю і права імя Р. Лазарскага запрашае на чарговае адкрытае спатканне Клубу прысвечанае тэме:

Памятаем, шануем. Прэзентацыя арганізацыі «Беларуская Нацыянальная Памяць»

Выступоўца: Анатоль Міхнавец - кіраўнік Ініцыятывы БНП, студэнт Collegium Civitas, стыпендыст праграмы імя Кастуся Каліноўскага

Мова: беларуская (асноўная), расейская, польская (дапаможныя) чацьвер, 4 снежня, а 19.00

Wyzsza Szkola Handlu i Prawa im. R. Lazarskiego (Swieradowska 43, станцыя метро: Wilanowska) -> сектар "F" -> 9 паверх (ліфтам) -> Sala Konferencyjna