April 25, 2011

8 гадавіна зь дня сьмерці Янкі Жамойціна.


25 красавіка 2011 г. - 8 гадавіна зь дня сьмерці Янкі Жамойціна.

Актывісты БНП наведалі магілу сьв.пам. сп. Янкі Жамойціна на праваслаўных могілках (Warszawa-Wola).

Настаўнік, сябра і кіраўнік СБМ ў Наваградку, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, вязень сталінскіх лягероў.

Вечны ўспамін!

April 24, 2011

Віншуем Зянона Станіслававіча Пазьняка

Віншуем Зянона Станіслававіча Пазьняка з днём народзінаў!
Зычым Божай ласкі!


April 6, 2011

Страйкбольная гульня памяці Якуба Харэўскага

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на страйкбольную гульню, прысьвечаную памяці славутага беларускага партызана Якуба Харэўскага-Новіка і ўсіх ўдзельнікаў збройнай барацьбы за вызваленьне Беларусі.

Гульня адбудзецца 9 красавіка недалёка ад Варшавы. Перад пачаткам кожны атрымае свой камплект рыштунку. Будзе таксама праведзены інструктаж адмыслоўцамі з каманды "Чорны кот".

Кошт удзелу – 30 злотых. Колькасьць месцаў абмежаваная. Просім жадаючых кантактаваць праз e-mail БНП.