December 21, 2010

December 15, 2010

Павел Сапелка: Адміністрацыйныя справы супраць Пушкіна сфабрыкаваныя

13 снежня адвакат Павел Сапелка вывучыў матэрыялы справы, скіраванай супраць вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, якога суд Крупскага раёну пакараў 13-цю суткамі адміністрацыйнага арышту па двух артыкулах КаАП - хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прысуд вынесла 9 снежня суддзя Вольга Фома.


Па словах адваката, пасля азнаямлення з матэрыяламі справы і доказнай базай у здзяйсненні правапарушэнняў, ён прыйшоў да высновы, што яна сфабрыкаваная пры дапамозе паказанняў двух выкліканых сведкаў. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі нават не знайшлі часу дамагчыся поўнага адзінства паказанняў. Так спачатку адзін са сведкаў (сусед) распавёў, што патэлефанаваў у міліцыю пасля таго, як Пушкін штурхнуў яго, той паваліўся і разбіў сабе нос. Паколькі ў гэтым выпадку давялося б прыкладаць заключэнне экспертызы, якое фальсіфікаваць значна цяжэй, сведка пасля памяняў паказаньні, сцвярджаючы, што Пушкін з ім скандаліў і нецэнзурна лаяўся.


"Страта" - карціна Алеся Пушкіна

December 12, 2010

«Пагоня» назвала Алеся Пушкіна вязьнем сумленьня

"На Радзіме" - карціна Алеся Пушкіна


Мастакі творчай суполкі “Пагоня” выступілі з адкрытым лістом з нагоды арышту Алеся Пушкіна, у якім выказалі пратэст супраць дзеянняў уладаў Крупскага раёну і абвясьцілі мастака Алеся Пушкіна вязьнем сумленьня.

Мастакі заклікалі праваабарончыя арганізацыі, АБСЭ даць належную ацэнку дзеяньням сілавых структураў Крупскага раёну і правесці незалежнае расьсьледаваньне па факце арышту мастака Алеся Пушкіна.

Алесь Пушкін быў арыштаваны 8 сьнежня, Крупскі раённы суд прысудзіў яму 13 сутак арышту за злоснае хуліганства – за тое, што мастак выправадзіў з двара ўласнага дому нязванага госьця.

“Мы ня маем намеру ціснуць на правасудзьдзе, але выклікае вялікі сумнеў тое, што Алесь Пушкін учыніў злоснае хуліганства, ударыўшы незнаёмца. У экстрэмальных умовах, у якіх ня раз быў мастак, такога за ім не заўважалася. За ўсё сваё жыццё ён ні разу нікога ня ўдарыў”, – пішуць мастакі.

На іх погляд, дзеяньні сілавых структураў у дадзеным выпадку накіраваныя на “зачышчэньне тэрыторыі перад прэзыдэнцкімі выбарамі”.

November 26, 2010

27 лістапада - Дзень Герояў!

Дарагія землякі!

Беларуская Нацыянальная Памяць віншуе ўсіх Вас з Днём Герояў, калі Беларусы
пачалі Слуцкі Збройны Чын.

Слуцкі Збройны Чын - гэта яскравы прыклад для нас, як змагацца за Бацькаўшчыну
пры любых абставінах. Случчакі разумелі, якой каштоўнасьцяй ёсьць для кожнага
народу воля і незалежнасьць, і вырашылі ісьці ратаваць беларускую незалежную
дзяржаву - Беларускую Народную Рэспубліку - хаця і добра ведалі, якім будзе
асабісты кошт гэтага змаганьня. Пра гэта яскрава сьведчыць выраз на сьцягу
змагароў: Пайшлі ўміраць, каб жыла Бацькаўшчына.

Давайце належна ўшануем памяць сваіх дзядоў. Бо толькі калі мы ўсе усьвядомім
тое, што ведалі слуцкія змагары, толькі калі наш край станецца назаўсёды
незалежным, зажыве беларускі народ вольна, заможна і шчасьліва. На нас ляжыць
адказнасьць за будучыню роднай Айчыны.

Слава героям!
Жыве Беларусь!

November 18, 2010

Створаны грамадскі камітэт у абарону Касцёла святога Язэпа

17 лістапада ў Менску абвешчана аб стварэнні грамадскага камітэта ў абарону Касцёла святога Язэпа “Духоўнае сэрца Менску”.

Прэзентацыя структуры адбылася на прыступках святыні. Стваральнікі камітэта – грамадскія актывісты - паведамілі журналістам пра кірункі дзейнасці камітэту.

Па-першае, гэта – інфармаванне грамадскасці аб тым, што насамрэч адбываецца з Касцёлам. Па-другое, - шырокае грамадскае абмеркаванне сітуацыі вакол Касцёла святога Язэпа. Таксама актывісты грамадскага камітэта маюць намер весці судовае разбіральніцтва з прадпрыемствам “Менская спадчына”, якое ажыццяўляе незаконную перабудову святыні.

Апагеем дзейнасці грамадскага камітэта ў абарону Касцёла святога Язэпа “Духоўнае сэрца Менску” стане ініцыяванне правядзення агульнагарадскога рэферэндуму, каб жыхары сталіцы самі далі адказ на пытанне, чаму быць: Касцёлу або гатэлю.

Падчас прэзентацыі грамадскага камітэту была распаўсюджана наступная заява:

Заява грамадскага камітэту “Духоўнае сэрца Менску”

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, абураныя бязбожным планам рэканструкцыі кляштарнага комплекса і храма св. Язэпа. Мы пратэстуем супраць перабудовы асвечанага храма і кляштара – месца малітвы і духоўнага адраджэння нашага народа – пад гасцінічны комплекс, увесяляльныя залы, рэстараны па вул. Кірыла і Мяфодзія, пад нумарамі 4, 6, 8.

Цягам апошніх пяці год вернікі штодня моляцца пад сценамі былой святыні. У дзяржаўныя ўстановы былі накіраваныя дзясяткі зваротаў, якія не далі выніку. У 2007 годзе каталіцкія актывісты сабралі больш як 30 тысяч подпісаў з просьбай вярнуць касцёл – але становішча не змянілася. У верасні 2010 года было сабрана яшчэ 6,5 тысяч подпісаў. Каля касцёла ладзіліся акцыі салідарнасці, мастацкія пленэры, галадоўкі. Але ўлады ўпарта адмаўляюцца ўлічваць меркаванне грамадскасці, дасылаючы звычайныя адпіскі.

Між тым увесну гэтага году пад маркай “рэканструкцыі” з грубейшымі парушэннямі заканадаўства распачалася перабудова будынкаў кляштара пад гатэльны комплекс. Будынак, дзе маліліся і вывучалі Слова Божае, улады ператвараюць у месца распусты і марнатраўства.

Згодна з арт. 4 “Закону аб архітэктуры і горадабудаўніцтве”, рэканструкцыя гістарычных аб’ектаў мусіць узгадняцца з грамадскасцю адпаведнага горада. КУП “Мінская спадчына”, пачаўшы “рэканструкцыю”, а ў сапраўднасці разбурэнне кляштара бернардынцаў (Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 6, 8), груба парушыла закон. Па пытанні касцёла св. Язэпа і кляштара бернардынцаў такога абмеравання не было. Улады яго “замянілі” фармальным круглым сталом у рэдакцыі газеты “Рэспубліка” 10 жніўня 2007 году.

23 жніўня на тэлеканале АНТ выйшла ў эфір праграма “Выбар”, прысвечаная пытанню гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Між тым у галасаванні 92% людзей выказаліся за захаванне гістарычнай праўды, г.з. за вяртанне касцёла і кляштара вернікам.

Да сённяшняга дня невядома якім чынам перададзены ў 1992-93 гадах грэка-каталіцкай парафіі касцёла і кляштар бернардынцаў зноў апынуўся ва ўласнасці дзяржавы. Чаму ў 2001 годзе ў будынку па адрасе вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 была зарэгістраваная парафія, а зараз раптам аказваецца, што гэтая парафія зарэгістраваная па адрасе вул. Савецкая. Хто з’яўляецца рэальным уладальнікам і інвестарам па перабудове? Чаму парушаюцца ўсе магчымыя законы і пастановы?

Сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці адначасова праходзяць два ўзаемнавыключальныя працэсы: пошук рашэнняў па рэгенэрацыі і развіццю гістарычнага цэнтра і груба парушаючы дзейнае заканадаўства працэс хаатычнага асваення пляцовак дадзенай тэрыторыі.

Абураныя дзеяннямі ўладаў мы ствараем грамадскі камітэт у абарону гісторыка-культурнай спадчыны Менску. Мы лічым, што ў сэрцы Менску не месца гандлёва-забаўляльным аб’ектам. Цэнтр павінен стаць духоўным сэрцам горада.

План дзеянняў грамадскага камітэту:

- Шырокае інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі з гістарычным цэнтрам Менску.
- Судовае разбіральніцтва па фактах злоўжывання заканадаўствам КУП “Мінская спадчына”.
- Адкрытае грамадскае абмеркаванне праблемы з удзелам усіх зацікаўленых бакоў, у тым ліку на беларускім тэлебачанні і ў дзяржаўнай прэсе.
- Мінскі гарадскі рэферэндум у сакавіку-красавіку 2011 года па пытанні вяртання касцёла св. Язэпа і кляштара бернардынцаў.
- Распрацоўка праекта закона аб рэстытуцыі.
- Патрабаванне ўключэння прадстаўнікоў грамадскага камітэту ў склад метадычна-навукова Рады пры Міністэрстве культуры.

Заклікаем далучыцца да працы грамадскага камітэту усіх неабыякавых людзей. Мы лічым, што цэнтр Менску належыць усім пакаленням нашай краіны, якія на працягу стагоддзяў яго стваралі, жывуць сёння і будуць жыць заўтра.

Ірына Губская
Ганна Шапуцька
Анатоль Міхнавец
Аляксей Марачкін
Уладзімір Арлоў
Дзіна Шаўцова
Мікалай Арцюхоў
Алег Трусаў
Генадзь Барбарыч
Вера Ціцянкова
Сяргей Воўчак
Таццяна Кім
Марына Баброўская
Іван Нікітчанка
Ніна Аўгіння Багінская
Лелета Устыновіч

November 5, 2010

5 лістапада нарадзіўся Міхал Вітушка

5 лістапада 1907 году нарадзіўся Міхал Вітушка - кіраўнік антыбальшавіцкага падпольля ў Беларусі ў 1940-50-я гады.

October 29, 2010

Дзяды ў Варшаве

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, на дзень памяці продкаў — Дзяды.

У панядзелак, 1 лістапада, сустракаемся а 12-й на пляцоўцы каля мэтро Centrum.

Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы, а гісторыкі распавядуць нам аб гэтых асобах.

Без мінулага няма будучыні! Чакаем вас!

October 10, 2010

Сьвіслач 2010

September 19, 2010

Адбылася страйкбольная гульня

Дзякуй усім удзельнікам страйкбольнай гульні памяці Янкі Філістовіча, якая адбылася сёньня ў Варшаве.

Памятайма беларускіх герояў! Усіх, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!

September 18, 2010

Запрашаем на страйкбольную гульню ў Варшаве

Беларуская Нацыянальная Памяць і страйкбольная каманда "Чорны Кот" запрашаюць на страйкбольную гульню "Янка Філістовіч. Вяртаньне Нацыяналіста".

Гульня прысьвечана 59-ым угодкам дэсантаваньня Янкі Філістовіча, удзельніка антысавецкага падпольнага руху, у Беларусь. 9 верасьня 1951 году Янка Філістовіч вярнуўся ў Беларусь, каб змагацца за волю роднага Краю. Нашую гульню мы прысьвячаем таксама ўсім ваярам, якія са зброяй ў руках змагаліся за незалежнасьць Беларусі.

Гульня адбудзецца 19 верасьня (нядзеля) з 12 да 14.30.

На месцы можна будзе арэндаваць страйкбольны прывад з магазінамі і кулькамі, а таксама акуляры. Цана камплекту - 15 зл. Апранайцеся адпаведна надвор'ю. Боты пажадана вайсковыя, альбо турыстычныя, ці прынамсі такія, якіх не шкада забрудзіць.

Жадаючыся, калі ласка, звязвайцеся з намі праз электронную пошту.

September 6, 2010

Cустрэча зь Зянонам Пазьняком

9 верасьня ў Варшаве адбудзецца сустрэча са знакавай у беларускай гісторыі асобай, вядомым палітыкам - Зянонам Пазьняком.

Пачатак а 17.30 у аўле А у Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).

На сустрэчы адбудзецца таксама прэзэнтацыя новых кніг сп. Пазьняка, якія можна будзе набыць.

September 2, 2010

Сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве

8 верасьня 2010 году адбудзецца шэсьце ў гонар беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізуе варшаўская грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці.

Пачатак а 17.30 гадзіне каля помніка Дэ Голю.

Прыходзьце сьвяткаваць Дзень беларускай вайсковай славы з нацыянальнай сымболікай!

June 15, 2010

У памяць пра генэрала

12 чэрвеня з Гайнаўкі да Белавежы (Польшча) адбыўся велапрабег у гонар генэрала Язэпа Булак-Балаховіча, арганізаваны БНП.

Эўрарадыё

Радыё "Рацыя"





Cустрэча з Юрыем Туронкам

11 чэрвеня 2010 у Варшаве адбылася сустрэча з вядомым гісторыкам Юрыем Туронкам.

Спадар Юры распавёў пра стварэньне і дзейнасьць Саюзу Беларускай Моладзі.
Былі паказаныя архіўныя здымкі пра дзейнасьць СБМ.

Ня гледзячы на паважны узрост, у красавіку гэтага году спадар Юры сьвятаваў 81 дзень народзінаў, ён і надалей займаецца дасьледваньнем падзеяў ІІ сусветнай вайну.

Гэты пярыяд гісторыі Беларусі зьяўляецца найбольш абылганым савецкай прапагандай.
Кнігі спадара Юрыя былі аднымі з першых спробаў адкінуць хлусьню прапаганды і паказаць
тое, што было сапраўды ў Беларусі тыя часы.

У восень адбудзецца наступная сустрэча з нашым славутым гісторыкам.


June 10, 2010

Сустрэча з прафэсарам Туронкам

11 чэрвеня а 18 гадзіне ў варшаўскім Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі (PKiN) 12 паверх, заля 1222, pl. Defilad 1, уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай) адбудзецца сустрэча з доктарам гісторыі Юрыем Туронкам, прысьвечаная Саюзу Беларускай Моладзі.

Юры Туронак - вядомы дасьледчык гісторыі Беларусі часоў нямецкай акупацыі, аўтар кнігі "Людзі СБМ".

June 9, 2010

Велапрабег памяці Язэпа Булак-Балаховіча

Беларуская Нацыянальная Памяць, Зьвяз беларускай моладзі, Беларускае аб'яднаньне студэнтаў запрашаюць 12 чэрвеня 2010 году на велапрабег памяці Язэпа Булак-Балаховіча.

Стартуем у Гайнаўцы а 12 гадзіне ад сядзібы Беларускага музэя (вул. 3 Мая, 42). Фініш - у Белавежы.

Ушануем памяць тых, хто змагаўся, каб жыла Бацькаўшчына!

May 26, 2010

"Беларусы ў Літве: учора і сёньня"

22 траўня ў Беластоку адбылася прэзэнтацыя кнігі Алеся Адамковіча "Беларусы ў Літве: учора і сёньня".

Жадаючыя набыць гэтую кнігу ў Варшаве, калі ласка, зьвяртайцеся да нас.




Віленскі зборнік



May 19, 2010

Фотаздымкі з велапрабегу ў гонар генэрала Булак-Балаховіча







Больш здымкаў можна паглядзець у нашым фотаальбоме:

Велапрабег у гонар генэрала С.Булак-Балаховіча

May 17, 2010

Беларусы Варшавы зладзілі велапрабег у гонар Булак-Балаховіча

Наста Ільіна, Эўрарадыё

15 траўня ў Варшаве адбыўся велапрабег, прымеркаваны да 70-й гадавіны са дня смерці беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча. У велапрабегу памяці ўзялі ўдзел больш як 20 беларусаў, якія жывуць у Варшаве. Да іх далучыліся салідарныя палякі. Ініцыятарам велапрабегу стала арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць".

Удзельнікі прабегу праехалі калі 14 кіламетраў вуліцамі Варшавы. Яны наведалі памятную шыльду ў гонар Булак-Балаховіча, а таксама яго сімвалічную магілу, што знаходзіцца на Павонзкіх вайсковых могілках.

Нагадаем, што славуты беларускі генерал быў забіты Гестапа ў Варшаве 10 траўня 1940 года. Дагэтуль не знойдзена цела генерала. Невядомыя і абставіны яго трагічнай смерці.


May 10, 2010

Успамін генэрала Булак-Балаховіча

10 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня сьмерці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі і Польскага войска.

Вечная слава і памяць героям!

У сувязі з гэтай памятнай нагодай Беларуская Нацыянальная Памяць пры падтрымцы тэлеканала "Белсат" арганізуе


Велапрабег пройдзе па варшаўскіх месцах, зьвязаных зь імем генэрала. Пачнецца а 11 гадзіне 15 траўня ад помніка Дэ Голя, далей праз мост Панятоўскага на правы бераг Віслы - на вуліцу Парыскую 27, месца сьмерці Булак-Балаховіча. Далейшы шлях павядзе на вайсковыя могілкі на Павонзках, месца сымбалічнага пахаваньня генэрала.

Працягласьць маршруту каля 13 км. Час разам з перапынкамі складзе каля 1,5 гадзіны.

Тэлеканал "Белсат" падрыхтаваў падарункі для кожнага ўдзельніка велапрабегу.

Схема маршруту

Глядзі он-лайн дакумэнтальны фільм "Генэрал няскончанай вайны", зьняты тэлеканалам "Белсат".



April 27, 2010

Гадавіна сьмерці Міхала Вітушкі

На 27 красавіка прыпадае чацьвертая гадавіна з дня сьмерці Міхала Вітушкі, кіраўніка Беларускага антыбальшавіцкага Супраціву ў 1945 — 1959 гадах. Ён памёр у Заходняй Нямеччыне, дзе жыў пад іншым прозьвішчам. А ў Беларусі яго “пахавалі” яшчэ ў 1945-м.


Падрабязьней пра жыцьцё і дзейнасьць Міхала Вітушкі тут.
Цікавыя зьвесткі зьявіліся на блогу
burk001.

April 26, 2010

Беларусы на чэмпіянаце сьвету па хакею

Беларусы!

Набліжаецца чэмпіянат сьвету па хакею, які пройдзе ў траўні ў Нямеччыне. Беларуская каманда гуляе 9, 11, 13 траўня ў Кёльне (Lanxess Arena). Нашыя супернікі ў групе А: Расея, Казахстан, Славаччына.

Нашым спартоўцам патрэбна падтрымка заўзятараў. Нацыянальныя сымбалі даюць моц! Яскравы прыклад папярэдні чэмпіянат сьвету па хакею. Колькі станоўчых эмоцыяў выклікала ПАГОНЯ, якую сябры БНП зьмясьцілі на трыбуне пад час гульняў.

Шмат разоў былі на розных спаборніцтвах і ведаем, што гэта важнае для спартоўца, важная нашая падтрымка. Гэта патрэбнае і важнае для нашай Беларусі!


April 23, 2010

Успамін Зьміцера Касмовіча

23 красавіка 1991 году пайшоў з жыцьця Зьміцер Касмовіч - беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч.

На фота З. Касмовіч са сваёй жонкай Надзеяй Колас

У 2007 годзе сябры БНП наведалі яго магілу ў Штутгарце.

Узнагароды Зьміцера Касмовіча

April 18, 2010


Ад імя беларусаў у жалобных урачыстасьцях прыняў удзел кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец. 16 красавіка ён аддаў даніну павагі ў ганаровай варце ля трунаў Прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі ў прэзыдэнцкім палацы.

17 красавіка сябры БНП з нацыянальным сьцягам удзельнічалі ў разьвітальнай цырымоніі з ахвярамі авіякатастрофы ў Смаленску, што адбывалася на плошчы Пілсудзкага ў Варшаве.


April 14, 2010

Збор сродкаў на выданьне кнігі С.Вітушкі працягваецца

БНП працягвае збор сродкаў на выданьне кнігі С.Вітушкі.

Вялікі дзякуй беларускай студэнтцы Любові Зубровіч, якая ахвяравала 50 эўра (каля 200 польскіх злотых).
Дзякуем спн. Алене, якая ахвяравала на кнігу 100 злотых.
Віталь Куплевіч - 50 злотых,
Максім Драгун - 20 злотых,
сп.Ануфры - 20 злотых,
Усевалад Шлыкаў - 50 злотых,
Вольга - 60 злотых,
А. К. - 100 злотых,
А. і Г. Дар - 100 злотых,
сп. Антона Ясіновіча - 20 USD,
Алеся Аляхновіча - 100 злотых,
Аляксей і Люда (Аполе) - 50 злотых,
I.K. - 20 злотых.

Агульная сума ахвяраваньняў складае 1330 злотых.

Спасылкі на некаторыя матэрыялы пра С.Вітушку:
інтэрвію на Радыё "Свабода"
відэа з БЕЛСАТ


March 25, 2010

Віталь Гуркоў - лепшы баец K-1 Усходняй Эўропы

Віншуем Віталя Гуркова з перамогай у супэртурніры К-1 World Max 2010 East Europe Tournament!


Больш пра Віталя Гуркова тут.

Запрашаем 28 сакавіка падтрымаць Ігара Бугаенку на турніры K1 World GP 2010 у Варшаве.