Сябры!
Запрашаем Вас далучацца да інтэрнэт-акцыі “Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову!”, ініцыяванай журналістам Глебам Лабадзенкам.
Пра акцыю чытайце тут
January 30, 2010
January 25, 2010
Беларусы Гданьска ўшанавалі памяць Лукаша Дзёкуця-Малея
Беларусы Гданьска ўшанавалі памяць Лукаша Дзёкуця-Малея, запаліўшы на яго магіле зьнічы.
Лукаш Дзёкуць-Малей (1.10.1988 - 20.01.1955) - адзін зь ініцыятараў стварэньня Грамады беларускай моладзі, празьбітар беларускіх баптыстаў і прапаведнік, перакладчык і выдавец Эвангельляў і рэлігійных тэкстаў на сучасную беларускую мову. Разам з Антонам Луцкевічам падрыхтаваў і выдаў накладам 25 тысячаў асобнікаў "Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Псальмы". Гэта першае беларускамоўнае выданьне Новага Запавету і Псальмаў, якое мела два перавыданьні і якім вернікі розных канфесіяў карыстаюцца і сёньня.

January 22, 2010
Ушаноўваем памяць Міколы Чарнецкага
19 студзеня 1944 памёр Мікола Чарнецкі, публіцыст, пэдагог і грамадзкі дзеяч.
Мікола Чарнецкі нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Быў актывістам Грамады беларускай моладзі ў Гародні, з-за чаго пазьней вымушаны быў пакінуць родныя мясцьціны. Жыцьцёвая сьцяжына прывяла яго ў Прагу, дзе ён скончыў Пражскі ўніверсытэт са ступеньню доктара філязофіі. Зьяўляўся членам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, у 1923—1929 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. У 1929 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь і працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашковічах і Клецку. У 1939 савецкія ўлады прызначылі яго дырэктарам школы ў в. Крынкі, з 1940 — кіраўніком асьветы Крынскага раёна. Арыштаваны НКУС, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Па-зьверску забіты польскім падпольлем недалёка ад Беластоку.
Крыніца
Сябры БНП ушанавалі памяць Міколы Чарнецкага, запаліўшы зьнічы на яго магіле на Беласточчыне.

January 13, 2010
Нарадзіўся Генадзь Сагановіч

Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства, заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд». У 1996 годзе ўзнагароджаны мэдалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра.
Віншуем шаноўнага Генадзя Мікалаевіча з народзінамі і зычым здароўя і плённай працы!
Subscribe to:
Posts (Atom)