Беларускае Радыё РАЦЫЯ - ЗАМЕЖЖА - Роварны рэйд памяці генерала (фота)
May 20, 2013
May 17, 2013
Роварны рэйд памяці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча
Беларуская Нацыянальная Памяць ужо чацьверты год запар арганізуе роварны рэйд памяці, які пройдзе па варшаўскіх месцах, зьвязаных зь імем генэрала.
Пачнецца а 12 гадзіне 19 траўня ад помніка Дэ Голя, далей праз мост Панятоўскага на правы бераг Віслы - на вуліцу Парыжскую 27, месца сьмерці Булак-Балаховіча. Далейшы шлях павядзе на вайсковыя могілкі на Павонзках, месца сымбалічнага пахаваньня генэрала.
Запрашаем!
May 9, 2013
Беларусы ў Варшаве ўсклалі кветкі на могілкі чырвонаармейцаў
Крыніца: Euroradio
8 траўня, у дзень заканчэння вайны ў Еўропе, сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” наведалі ў польскай сталіцы cавецкія вайсковыя могілкі на вуліцы Жвіркі і Вігуры.
Там пахаваныя 21 468 чырвонаармейцаў Першага беларускага фронту, якія загінулі ў баях за Варшаву ў 1944-1945 гадах.
Актывісты пад нацыянальнымі сцягамі ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі на магілы беларусаў.
May 4, 2013
Бел-чырвона-белыя сьцягі на чэмпіянаце свету па хакеі
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя
Пад час стартавага матчу Беларусь - Чэхія былі разгорнуты некалькі сьцягоў. Адзін быў вялізны, а таксама была і харугва з выявай герба "Пагоня", што не спадабалася арганізатарам. Яны выклікалі паліцыю.
Паводле Швэдскіх хакейных функцыянераў, тлумачыць старшыня “Беларускай нацыянальнай памяці” Анатоль Міхнавец, сьцягі зьяўляюцца палітычнай сымболікай і ня могуць выкарыстоўвацца. Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі, на абарону беларусаў сталі швэдскія заўзятары. У выніку беларускія сцьягі змаглі правісець на трыбунах да канца матчу. Аднак арганізатары заявілі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сьцягамі на трыбуны ня пусцяць.
Матч зборная Беларусі прайграла 0:2. Наступны яна правядзе у нядзелю, 5 траўня, з камандай Славеніі.
May 2, 2013
БНП едзе падтрымаць беларускіх спартоўцаў
Заўтра першая гульня нацыянальнай зборнай Беларусі на Чампіянаце свету па хакею. Усе матчы групавой стадыі беларусы правядуць у Стакгольме.
3 траўня ў стартавым матчы на турніры беларусы згуляюць з чэхамі, 5 траўня — са славенцамі, 6 траўня — са шведамі, 10 траўня — з канадцамі, 11 траўня — з нарвежцамі, 13 траўня — з датчанамі, 14 траўня — са швайцарцамі.
Беларуская Нацыянальная Памяць будзе падтрымоўваць нашых спартоўцаў на трыбунах і запрашае беларусаў Швецыі і ўсіх хто мае магчымасць далучацца.
Subscribe to:
Posts (Atom)