September 19, 2010

Адбылася страйкбольная гульня

Дзякуй усім удзельнікам страйкбольнай гульні памяці Янкі Філістовіча, якая адбылася сёньня ў Варшаве.

Памятайма беларускіх герояў! Усіх, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!

September 18, 2010

Запрашаем на страйкбольную гульню ў Варшаве

Беларуская Нацыянальная Памяць і страйкбольная каманда "Чорны Кот" запрашаюць на страйкбольную гульню "Янка Філістовіч. Вяртаньне Нацыяналіста".

Гульня прысьвечана 59-ым угодкам дэсантаваньня Янкі Філістовіча, удзельніка антысавецкага падпольнага руху, у Беларусь. 9 верасьня 1951 году Янка Філістовіч вярнуўся ў Беларусь, каб змагацца за волю роднага Краю. Нашую гульню мы прысьвячаем таксама ўсім ваярам, якія са зброяй ў руках змагаліся за незалежнасьць Беларусі.

Гульня адбудзецца 19 верасьня (нядзеля) з 12 да 14.30.

На месцы можна будзе арэндаваць страйкбольны прывад з магазінамі і кулькамі, а таксама акуляры. Цана камплекту - 15 зл. Апранайцеся адпаведна надвор'ю. Боты пажадана вайсковыя, альбо турыстычныя, ці прынамсі такія, якіх не шкада забрудзіць.

Жадаючыся, калі ласка, звязвайцеся з намі праз электронную пошту.

September 6, 2010

Cустрэча зь Зянонам Пазьняком

9 верасьня ў Варшаве адбудзецца сустрэча са знакавай у беларускай гісторыі асобай, вядомым палітыкам - Зянонам Пазьняком.

Пачатак а 17.30 у аўле А у Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).

На сустрэчы адбудзецца таксама прэзэнтацыя новых кніг сп. Пазьняка, якія можна будзе набыць.

September 2, 2010

Сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве

8 верасьня 2010 году адбудзецца шэсьце ў гонар беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізуе варшаўская грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці. Пачатак а 17.30 гадзіне каля помніка Дэ Голю. Прыходзьце сьвяткаваць Дзень беларускай вайсковай славы з нацыянальнай сымболікай!