September 1, 2008

Праз тыдзень Дзень беларускай вайсковай славы


Набліжаецца 8 верасьня - сьвята беларускай вайсковай славы.

Пакуль невядома ці адбудзецца на Крапівенскім полі традыцыйны Фэст беларускай аўтарскай песьні і паэзіі "Аршанская бітва". Але, ня гледзечы ні на што, трэба годна адзначыць сьвята нашай перамогі.

Беларуская Нацыянальная Памяць зьвяртаецца да грамадзкіх арганізацыяў і ўсіх суайчыньнікаў арганізаваць сьвяткаваньні ў розных месцах і ў розных формах. Няхай 8 верасьня стане сапраўдным народным сьвятам.

Жыве Беларусь!

No comments: