September 21, 2007

Беларускія студэнты адзначылі Дзень герба і сьцяга

19 верасьня ў Дзень беларускай сымболікі ў Варшаўскім унівэрсітэце адбылося спатканьне беларускіх студэнтаў з дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Мікалаем Аксамітам. Заля, дзе праходзіла сустрэча, была ўпрыгожана беларускімі нацыянальнымі сьцягамі і гербам "Пагоня".Беларускай моладзі была прачытана невялікая, але цікавая лекцыя пра тое, як распрацоўвалася і прымалася беларуская нацыянальная сымболіка ў 1991 годзе, як потым была зьмененая ў 1995 годзе. Напрыканцы выкладу маладзёны падыходзілі да спадара Аксаміта і дзякавалі за зьмястоўную і пазнавальную лекцыю. Мінула 16 год ад прыняцьця новай сымболікі, і носьбітамі той гісторыі засталіся людзі, якія яе стваралі, перажывалі тыя падзеі і марылі аб свабоднай Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам і "Пагоняй". Крыніца: Хартыя-97

No comments: