May 4, 2013

Бел-чырвона-белыя сьцягі на чэмпіянаце свету па хакеі


Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

Пад час стартавага матчу Беларусь - Чэхія былі разгорнуты некалькі сьцягоў. Адзін быў вялізны, а таксама была і харугва з выявай герба "Пагоня", што не спадабалася арганізатарам. Яны выклікалі паліцыю.

Паводле Швэдскіх хакейных функцыянераў, тлумачыць старшыня “Беларускай нацыянальнай памяці” Анатоль Міхнавец, сьцягі зьяўляюцца палітычнай сымболікай і ня могуць выкарыстоўвацца. Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі, на абарону беларусаў сталі швэдскія заўзятары. У выніку беларускія сцьягі змаглі правісець на трыбунах да канца матчу. Аднак арганізатары заявілі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сьцягамі на трыбуны ня пусцяць.

Матч зборная Беларусі прайграла 0:2. Наступны яна правядзе у нядзелю, 5 траўня, з камандай Славеніі.



No comments: