March 25, 2010

У Варшаве Лявон Баршчэўскі прачытаў лекцыю пра Дзень Волі

Радыё Рацыя
Наста Ільіна, Варшава


Беларусы Варшавы адзначылі 92-ю гадавіну абвяшчэння БНР адкрытай лекцыяй Лявона Баршчэўскага. Падчас лекцыі вядомы літаратар і палітык зрабіў гістарычны агляд памятнай даты, а таксама распавёў пра дзяржаўныя незалежніцкія традыцыі Беларусі ў ХХ стагоддзі.

Адказваючы на пытанні аўдыторыі, выступоўца падкрэсліў, што беларусы дыяспары мусяць трымацца разам і намагацца ўплываць на становішча ў Беларусі.

Ініцыятарам сустрэчы выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць". Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў святочны салодкі пачастунак.



На сустрэчы прысутнічала спадарыня Іна Рэўт, адна з пераможцаў Беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі.
Яна атрымала прызы ад БНП, Belsatu і сп. Лявона Баршчэўскага.

No comments: