10 лютага спаўняецца 127 гадоў з дня нараджэньня генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.
Заклікаем усіх беларусаў ушанаваць памяць славутага ваяра. У Беларусі шмат месцаў, якія зьвязаныя з жыцьцём і дзейнасьцю Станіслава Булак-Балаховіча. Ёсьць дом у Лужках, дзе ён жыў перад І сусьветнай вайной. У Берасьці знаходзяцца могілкі, дзе пахаваны жаўнеры ягонага войска. Берасьцейцамі там пастаўлены пастаўлены крыж і памятныя знакі.
Гісторыя склалася так, што генэрал загінуў у 1940 годзе ад рук гестапа і магілы няма. Таму памяць пра яго мы ўшаноўваем у тых месцах, якія зьвязаныя з лёсам С. Булак-Балаховіча.
Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае тых, хто знаходзіцца ў Варшаве, далучыцца да акцыі ўшанаваньня. Мерапрыемства адбудзецца заўтра, 10 лютага. Запалім зьнічы памяці каля памятнай шыльды побач з месцам яго гібелі, а таксама на сымбалічнай магіле генэрала.
Акрамя гэтага, “Беларуская нацыянальная памяць” і незалежны спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” запрашаюць на прэм'ерны паказ дакументальнага фільму “Генэрал няскончанай вайны”.
Час і месца: 12 лютага, пятніца, у Collegium Civitas (аўдыторыя А, XII паверх, Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Warszawa, уваход насупраць вул. Маршалкоўскай) а 18 гадзіне.
No comments:
Post a Comment