January 22, 2010

Ушаноўваем памяць Міколы Чарнецкага

19 студзеня 1944 памёр Мікола Чарнецкі, публіцыст, пэдагог і грамадзкі дзеяч.

Мікола Чарнецкі нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Быў актывістам Грамады беларускай моладзі ў Гародні, з-за чаго пазьней вымушаны быў пакінуць родныя мясцьціны. Жыцьцёвая сьцяжына прывяла яго ў Прагу, дзе ён скончыў Пражскі ўніверсытэт са ступеньню доктара філязофіі. Зьяўляўся членам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, у 1923—1929 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. У 1929 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь і працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашковічах і Клецку. У 1939 савецкія ўлады прызначылі яго дырэктарам школы ў в. Крынкі, з 1940 — кіраўніком асьветы Крынскага раёна. Арыштаваны НКУС, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Па-зьверску забіты польскім падпольлем недалёка ад Беластоку.
Крыніца

Сябры БНП ушанавалі памяць Міколы Чарнецкага, запаліўшы зьнічы на яго магіле на Беласточчыне.

No comments: