October 15, 2009

Сябры БНП падтрымоўваюць нашых спартоўцаў у Лёндане


14 кастрычніка ў Лёндане на сусьветна вядомым стадыёне Ўэмблі (Wembley) адбыўся футбольны матч паміж зборнымі Ангельшчыны і Беларусі. Гледачоў на матчы было 79897 чалавек. У беларускім сэктары прысутнічала каля 200-230 заўзятараў.

Сябры БНП прывезлі ў Лёндан шмат нацыянальнай атрыбутыкі: сьцягоў, банэраў. На жаль, ангельскія ахоўнікі не дазволілі пранесьці на стадыён велізарны 10-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. Але на матчы можна было ўбачыць некалькі нацыянальных сьцягоў сярэдняга памеру. Быў вывешаны банэр з "Пагоняй" і некалькі банэраў "Дынама-Менск" (клюбнага, бела-блакітнага колеру).

Беларусы, як маглі падтрымоўвалі сваіх, скандуючы: "Верым! Можам! Пераможам!" і "Беларусь - наперад!" Аднак, на вялікі жаль, нашая зборная саступіла зорным ангельцам з лікам 3:0

Але мы верым, - нашыя перамогі наперадзе!






No comments: