Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, на дзень памяці продкаў — Дзяды.
У нядзелю, 1 лістапада, сустракаемся а 12й на пляцоўцы каля мэтро Centrum.
Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы, а гісторыкі распавядуць нам аб гэтых асобах.
Без мінулага няма будучыні! Чакаем вас!
October 30, 2009
October 27, 2009
October 19, 2009
Сустрэчы ў Сollegium Сivitas
17 кастрычніка 2009 году ў Варшаве адбылася вечарына з удзелам беларускага барда Андрэя Мельнікава. Прысутныя пачулі і старыя, добра вядомыя хіты, і новыя песьні. Спадар Мельнікаў цытаваў урыўкі з кніг Зянона Пазьняка "Нацыянальныя каштоўнасьці" і Сяргея Дубаўца "Як?" і адгукаўся на іх сваімі песьнямі, уступаючы ў пэўным сэнсе ў дыялог з сучаснымі беларускімі мысьлярамі.
18 кастрычніка Беларуская Нацыянальная Памяць правяла сустрэчу зь Зянонам Пазьняком. Старшыня КХП-БНФ выступіў перад прысутнай беларускай грамадой з нагоды 21 угодкаў з дня стварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. Сустрэча доўжылася амаль тры гадзіны, пад час якіх сп. Пазьняк закрануў многія праблемы беларускай рэчаіснасьці, адказаў на пытаньні прысутных. Усе жадаючыя маглі набыць кніжкі яго аўтарства.

October 15, 2009
Сябры БНП падтрымоўваюць нашых спартоўцаў у Лёндане
14 кастрычніка ў Лёндане на сусьветна вядомым стадыёне Ўэмблі (Wembley) адбыўся футбольны матч паміж зборнымі Ангельшчыны і Беларусі. Гледачоў на матчы было 79897 чалавек. У беларускім сэктары прысутнічала каля 200-230 заўзятараў.
Сябры БНП прывезлі ў Лёндан шмат нацыянальнай атрыбутыкі: сьцягоў, банэраў. На жаль, ангельскія ахоўнікі не дазволілі пранесьці на стадыён велізарны 10-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. Але на матчы можна было ўбачыць некалькі нацыянальных сьцягоў сярэдняга памеру. Быў вывешаны банэр з "Пагоняй" і некалькі банэраў "Дынама-Менск" (клюбнага, бела-блакітнага колеру).
Беларусы, як маглі падтрымоўвалі сваіх, скандуючы: "Верым! Можам! Пераможам!" і "Беларусь - наперад!" Аднак, на вялікі жаль, нашая зборная саступіла зорным ангельцам з лікам 3:0
БНП запрашае на сустрэчы
У бліжэйшыя дні ў Варшаве адбудзецца некалькі мерапрыемстваў, якія арганізуе Беларуская Нацыянальная Памяць.
17 кастрычніка запрашаем на канцэрт папулярнага беларускага барда Андрэя Мельнікава. Пачатак а 16.30 аўд. B, Collegium Civitas, XII паверх PKiN.
18 кастрычніка, на ўгодкі стварэньня Беларускага Народнага Фронту - асноўнай незалежніцкай грамадзка-палітычнай сілы ў краіне, - адбудзецца сустрэча з легендарным Зянонам Пазьняком. Пачатак а 17.00 аўд. D, Collegium Civitas, XII паверх PKiN.

October 8, 2009
Успамін айца Яўгена Смаршчка
У пачатку кастрычніка споўнілася 25 год з дня сьмерці выдатнага рэлігійнага і культурна-грамадзкага дзеяча беларускага замежжа Яўгена Смаршчка (Біяграфія).
Грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці ў Флямандыі наведала днямі яго магілу пад Антвэрпэнам, каб ушанаваць памяць гэтага выдатнага беларуса.
Месца пахаваньня айца Яўгена СмаршчкаГрамада Беларускай Нацыянальнай Памяці ў Флямандыі наведала днямі яго магілу пад Антвэрпэнам, каб ушанаваць памяць гэтага выдатнага беларуса.
Subscribe to:
Posts (Atom)