June 13, 2009
Успамін Юльяна Саковіча
13 чэрвеня 1943 году ў Лідзе польскімі тэрарыстамі быў забіты беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч Саковіч Юльян.
Юльян Саковіч нарадзіўся 24 жніўня 1906 году.
Паходзіў з фальварка Баўдыры Ашмянскага павету. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію, вучыўся на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэта. Быў зьвязаны з камуністычным падпольным рухам, за што перасьледаваўся польскімі ўладамі.
Пасьля ўз'яднаньня Беларусі ў 1939 годзе быў арыштаваны НКВД, але цудам застаўся жывы. Радыкальна зьмяняе свае погляды, далучаецца да падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, кіруе Менскім акруговым камітэтам БНП. Быў начальнікам Менскай паліцыі, працаваў у Беларускай Народнай Самапомачы. Неаднаразова пратэставаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі супраць зьнішчэньня мірнага жыхарства і паленьня вёсак.
Пахаваны ў Лідзе.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment