4 лютага ў беларускай гісторыі адзначаецца некалькі важных падзеяў.
У гэты дзень нарадзіўся славуты Тадэвуш Касьцюшка - знакаміты сын беларускай зямлі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1794 году.
Прыхільнікі БНП наведалі ў Кракаве яго пахаваньне. Памяць пра яго жыве!
У гэтыя ж дні варшаўская грамада БНП наведала месцы пахаваньняў знакамітага беларускага фотамастака Яна Булгака, які памёр 4 лютага 1950 г. і пахаваны на варшаўскіх Паванзкоўскіх могілках. Таксама сябры БНП наведалі ў гадавіну сьмерці магілу айца Ігумена Мітрафана Будзькі - беларускага рэлігійнага і культурніцкага дзеяча, які пахаваны на Вольскіх могілках у Варшаве. Мітрафан Будзька - прадзед Паўла Севярынца.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment