2 студзеня 1946 году ў маскоўскай турме т.зв. "Бутырцы" быў забіты чэкістамі выдатны беларускі грамадзкі і царкоўны дзеяч Фабіян Абрантовіч.
Айцец Фабіян нарадзіўся на Наваградчыне ў 1884 годзе. З маладосьці адчуў пакліканьне служыць Богу і людзям. Скончыўшы Пецярбургскую Духоўную Акадэмію, быў пасьвечаны ў сьвятары. Далей працягваў адукацыю ў Каталіцкім унівэрсітэце Лювэна, дзе абараніў доктарскую дысэртацыю па філасофіі.
Пасьля 1917 года прымаў актыўны ўдзел у стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі". Шмат намаганьняў а.Фабіян надаваў распаўсюджваньню беларускай мовы ў царкоўнай літургіі і духоўных навучальных установах. 6 верасьня 1918 году разам зь біскупам Лазінскім адправіў першую беларускую імшу ў Менску.
У 1926 годзе ўступіў у Згуртаваньне айцоў марыянаў, жыў у марыянскім кляштары ў Друі, які быў вядомы беларускасьцю яго духавенства.
У 1929-1938 быў на місіі ў Харбіне (Маньчжурыя) сярод эміграцыі з Расеі. У 1939 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, дзе ў канцы верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі і зьняволены ў Львове.
Партрэт а. Фабіяна АбрантовічаАйцец Фабіян нарадзіўся на Наваградчыне ў 1884 годзе. З маладосьці адчуў пакліканьне служыць Богу і людзям. Скончыўшы Пецярбургскую Духоўную Акадэмію, быў пасьвечаны ў сьвятары. Далей працягваў адукацыю ў Каталіцкім унівэрсітэце Лювэна, дзе абараніў доктарскую дысэртацыю па філасофіі.
Пасьля 1917 года прымаў актыўны ўдзел у стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі". Шмат намаганьняў а.Фабіян надаваў распаўсюджваньню беларускай мовы ў царкоўнай літургіі і духоўных навучальных установах. 6 верасьня 1918 году разам зь біскупам Лазінскім адправіў першую беларускую імшу ў Менску.
У 1926 годзе ўступіў у Згуртаваньне айцоў марыянаў, жыў у марыянскім кляштары ў Друі, які быў вядомы беларускасьцю яго духавенства.
У 1929-1938 быў на місіі ў Харбіне (Маньчжурыя) сярод эміграцыі з Расеі. У 1939 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, дзе ў канцы верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі і зьняволены ў Львове.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942. Мн.
З нізкі "Дзеячы духоўнага Адраджэньня Беларусі"
крыніца
No comments:
Post a Comment