16-17 лістапада, у Дзень салідарнасьці, грамада БНП наведала сталіцу нашай былой дзяржавы – Вільню.
Як вядома, 16 лістапада адзначаецца сьвята Маці Божай Міласэрнасьці, цудатворная Ікона якой знаходзіцца ў славутай віленскай Вострай Браме. Выкарыстоўваючы гэтую нагоду, каб памаліцца перад абразам Апякункі Беларусі і Літвы, а таксама наведаць беларускія памятныя месцы Вільні, сабраліся актывісты Беларускай Нацыянальнай Памяці з Бацькаўшчыны і замежжа.
Грамада наведала знакавыя месцы нацыянальнай гісторыі і культуры, пра якія зараз клапоцяцца нашыя балцкія браты – літоўцы. На вялікі жаль, з нашай ціхай згоды і слабасьці разбураныя рэшткі старасьвеччыны ў Гародні, Менску ды інш. гарадох, у той час калі ў Вільні адноўлены ад нуля Ніжні княскі замак.
Сябры БНП пабывалі каля будынку, дзе калісьці знаходзілася Віленская беларуская гімназія, і дзе зараз усталяваныя памятныя шыльды ў гонар Максіма Гарэцкага і Натальлі Арсеньневай.
На Лукішскай плошчы, дзе быў забіты наш нацыянальны герой К.Каліноўскі, а таксама каля былога кляштару дамініканаў, дзе яго трымалі перад сьмерцю, былі запаленыя зьнічы і прасьпяваны гімн “Магутны Божа”.
Былі наведаныя віленскія могілкі Роса, дзе пахавана шмат беларускіх дзеячоў, ды іншыя памятныя месцы.Помнік Я. Лялевелю на віленскіх могілках Роса
Помнік А. Міцкевічу каля касьцёла сьв. Ганны
Шыльда на доме, у якім з 1928 да 1939 году жыў Р. Шырма
No comments:
Post a Comment