8 лістапада 1883 году ў засьценку Калесьнікі Глыбоцкага раёну нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, палітык, выдавец, гісторык і літаратар. Цяжка пераацаніць ролю гэтага выбітнага чалавека для Беларусі.
Ён быў сакратаром рэдакцыі газэты “Наша Ніва“, выдаў першую “Кароткую гісторыю Беларусі“, пасьля быў рэдактарам газэты “Гоман“ і часопіса “Крывіч“, пісаў апавяданьні і аповесьці, апублікаваў “Падручны расейска-крыўскі (беларускі) слоўнік“ і фундамэнтальную “Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі», шмат перакладаў. І пры гэтым усім узначальваў урад БНР, за што пры паляках трапіў у турму, працаваў у міністэрстве беларускіх справаў у міжваеннай Літве, у Коўне. Адтуль перабраўся ў Менск, быў дырэктарам беларускага дзяржаўнага музэя. У 1937 годзе савецкія карныя ворганы выслалі Ластоўскага ў Саратаў і там расстралялі. Было яму на той момант 55 гадоў.
Можна толькі ўяўляць, чаго не пасьпеў зрабіць Ластоўскі - чалавек-акадэмія, генэратар ідэяў, надзелены талентам і неверагоднай працавітасьцю.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment