September 8, 2007

Дзень беларускай вайсковай славы адзначылі ў Варшаве

Радыё Свабода
Сёньня ў Варшаве з нагоды Дня беларускай вайсковай славы адбылося сьвяточнае шэсьце. Каля 50 чалавек – пераважна маладых беларусаў, што вучацца ў польскай сталіцы, – прайшлі па цэнтральных вуліцах Варшавы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі да памятнай шыльды ў гонар генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.
Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Антось Цялежнікаў:
“Гэта беларускае нацыянальнае сьвята, якое забаронена ў Беларусі, прынамсі, не адзначаецца на дзяржаўным узроўні і зьяўляецца адным з найважнейшых сьвятаў. Гэта адна з найвялікшых перамог беларусаў за ўсю гісторыю, тым больш над маскоўскімі войскамі. Такая знакамітая дата павінна адзначацца таму, што гэта слава беларускай зброі і беларускай вайсковай справы”.

No comments: