Шмат беларускіх дзеячаў знайшлі спачын на варшаўскіх праваслаўных могілках на Волі, таму найперш шлях быў скіраваны туды. Узгадалі ўдзельніка беларускага нацыянальна-вызвольнага руху Янку Жамойціна ды ігумена Мітрафана Будзьку. Запаліўшы зьнічы, беларуская грамада памалілася за ўсіх памерлых праваслаўных беларусаў, пахаваных у Польшчы.

Пазьней беларуская грамада скіравалася на Паванзкоўскія могілкі, дзе пахаваныя многія знакавыя для гісторыі Беларусі асобы, сярод якіх Марыя Ямант, Ян Булгак, Антон Пяткевіч (Адам Плуг), Тадэвуш Даленга-Мастовіч ды іншыя.
Напрыканцы ўдзельнікі памаліліся за супакой душаў беларусаў-каталікоў, пахаваных на чужыне.Без мінулага няма будучыні!




No comments:
Post a Comment