October 19, 2009

Сустрэчы ў Сollegium Сivitas

17 кастрычніка 2009 году ў Варшаве адбылася вечарына з удзелам беларускага барда Андрэя Мельнікава. Прысутныя пачулі і старыя, добра вядомыя хіты, і новыя песьні. Спадар Мельнікаў цытаваў урыўкі з кніг Зянона Пазьняка "Нацыянальныя каштоўнасьці" і Сяргея Дубаўца "Як?" і адгукаўся на іх сваімі песьнямі, уступаючы ў пэўным сэнсе ў дыялог з сучаснымі беларускімі мысьлярамі.

18 кастрычніка Беларуская Нацыянальная Памяць правяла сустрэчу зь Зянонам Пазьняком. Старшыня КХП-БНФ выступіў перад прысутнай беларускай грамадой з нагоды 21 угодкаў з дня стварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. Сустрэча доўжылася амаль тры гадзіны, пад час якіх сп. Пазьняк закрануў многія праблемы беларускай рэчаіснасьці, адказаў на пытаньні прысутных. Усе жадаючыя маглі набыць кніжкі яго аўтарства.

No comments: