![](https://blogger.googleusercontent.com/img/b/R29vZ2xl/AVvXsEii8kHj7gzkX7S6gqF1-h3l1v-JAODJMU0EDf_p1MHUJFHJHrRC-r5KC1JDV4APkKcA_c5aIPXAJ0Z1ik6FPV2Q8k4gimi_QZxu7Y_3kOOgSqSWn1_4Bzm9292Xj-77Av1XXWuw5nySCDc/s400/adam_plug.jpg)
Пісьменнік нарадзіўся 23 кастрычніка 1823 годуў вёсцы Замосце, недалёка ад мястэчка Грэск на Случчыне. Пазней сям'я пераехала на Нёман, у вёску Жукаў Барок, куды неўзабаве прыехаў і будучы вядомы польскі і беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля, з якім яны пасябравалі. Адам Плуг працаваў настаўнікам, быў некалькі разоў арыштаваны, з 1875 году пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам розных варшаўскіх і віленскіх часопісаў, займаўся перакладамі з Гюго і Шэкспіра, выдаў некалькі паэтычных зборнікаў і аповесці. Акрамя таго выдаў біяграфіі Сыракомлі (1862), Крашэўскага (1880), Адынца (1885). Быў незвычайна папулярны ў варшаўскіх літаратурных колах.
Наш зямляк знайшоў спачын на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.
урывак з перадачы "Падарожжы дылетанта", прысьвечаны Антону Пяткевічу
No comments:
Post a Comment