February 7, 2008

“Марыська, чарнаброва, галубка мая...”

Беларуская Нацыянальная Памяць даўно мела жаданьне адшукаць магілу таямнічай Марыські, сяброўкі кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 г. у Беларусі Кастуся Каліноўскага. Гэта ёй прысьвяціў ён свой адзіны вядомы верш. І вось 6 лютага пахаваньне Марыі Ямант было знойдзена на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

На жаль, зьвестак пра М.Ямант маем пакуль няшмат. Нявеста К.Каліноўскага нарадзілася ў 1842 годзе (раней лічылася, што год яе нараджэньня 1843). Прымала ўдзел у паўстаньні разам са сваім братам, які быў блізкім сябрам Каліноўскага і за ўдзел у паўстаньні быў закатаваны. Рэпрэсіі закранулі і Марыю. Да сярэдзіны 1870-х гадоў яна была разам з сям’ёй у ссылцы ў Сібіры. У 1874 г. Марыя Ямант вярнулася з высылкі і доўгі час заставалася самотнай, захоўваючы вернасьць памяці свайму нарачонаму. Ужо у сталых гадах яна выйшла замуж за былога паўстанца Войцеха Дмахоўскага. Памерла ў Варшаве 3 верасьня 1908 году ва ўзросьце 66 гадоў. Раней дата сьмерці была невядомая беларускім гісторыкам.

БНП працягне даследваць пытаньне жыцьця і сьмерці Марыі Ямант і ўсёй яе сям'і. Магчыма будуць яшчэ нейкія зьвесткі датычныя Кастуся Каліноўскага.

Пахаваньне Марыі Ямант на варшаўскіх Паванзкоўскіх могілках

No comments: