1 лістапада 1943 году ад нямецкай кулі загінуў журналіст, пэдагог і грамадзкі дзеяч Адам Дасюкевіч.
Адам Дасюкевіч нарадзіўся 5 чэрвеня 1911 году ў вёсцы Капцэвічы на Ашмяншчыне (цяпер Смаргонскі раён). Спачатку вучыўся ў мясцовай вясковай школе, а пасьля — у Віленскай беларускай гімназіі. У Вільні Адам Дасюкевіч і сфармаваўся, як беларускі патрыёт, бясконца адданы свайму народу і Бацькаўшчыне.
Неўзабаве Дасюкевіч стаў студэнтам Віленскага ўнівэрсытэту імя Сьцяпана Батуры, вывучаў аграномію. Уступіў у незалежніцкі Беларускі Студэнцкі Саюз, увайшоў у ягонае кіраўніцтва. У сакавіку 1936 году Дасюкевіч быў выбраны намесьнікам старшыні Саюзу, уваходзіў у рэдкалегію часопіса “Студэнцкая думка”. Праз год стаў старшынём БСС і заставаўся ім да 1939 году. Акрамя актыўнай дзейнасьці ў БСС, Дасюкевіч таксама быў актыўным дзеячам Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі (БХД) і працаваў у рэдакцыі яе друкаванага воргану газэце “Беларуская крыніца”.
Падчас нямецкай акупацыі Адам Дасюкевіч займаў пасаду старшыні Пастаўскага павету, баронячы насельніцтва перад нямецкімі ўладамі. Неўзабаве СД узяло яго пад нагляд.
Па адной з вэрсій, калі немцы ў чарговы раз дамагаліся ад Дасюкевіча здачы падаткаў ад павету, ён стаў ім тлумачыць, што людзі ўжо ўсё аддалі, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць. На гэта немец выняў пісталет і застрэліў яго.
На пахаваньне Дасюкевіча выйшлі сотні людзей. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі.

No comments:
Post a Comment