September 5, 2007

Пазнаваць родны край

2 верасьня 2007 г. грамада “Беларускай Нацыянальнай Памяці” наведала шэраг гістарычных месцаў Берасцейскага і Камянецкага раёна, якія маюць слаўнае мінулае часоў Рэчы Паспалітай.

Так, была наведана вёска Скокі Берасцейскага раёна. У гэтай вёскі знаходзіцца сядзіба Немцэвічаў, якая была пабудаваная ў 1770 годзе. У гэтай сядзібе ў 16 лютага 1757 г. нарадзіўся вядомы пісьменнік і публіцыст Юліян Урсын Неманцэвіч. Ю. Неманцэвіч у 1777 г. скончыў кадэцкі корпус у Варшаве, быў ад’ютантам Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касьцюшкі, пад час паўстаньня 1794 года. У бітве з царскімі войскамі пад Мацеевічамі быў паранены, патрапіў у палон і 2 гады правёў у Петрапаўлаўскай крэпасьці. Пасля вызваленьня ў 1796 г. выехаў з Касцюшкам у ЗША, дзе стаў прыбліжаным Дж. Вашынгтона. У 1802 г. вярнуўся на Радзіму. З 1837 г. быў старшынём Варшаўскага таварыства сяброў навук. Удзельнічаў у паўстаньні 1830-31 гг. Пасля стлуменьня паўстаньня эміграваў у Францыю, жыў у Парыжы. Пад час побыту на Радзіме шмат вандараваў, у выніку была напісана праца “”Гістарычныя вандроўкі па польскіх землях, якія здзейсьніў з 1811 па 1828 гг.” (1858).

Сядзіба ў Скоках уязляе сабой паркавы ансамбаль – помнік архітэктуры барока, парк быў выкананы ў “французскім стылю”. [Паводле: “Звод помнікаў архітэктуры і культуры Беларусі, Берасцейскі раён, выдавецтва “Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі”, Мінск 1990].

Таксама наведалі вёску Воўчын Камянецкага раёна, дзе знаходзіцца ўсыпальніца апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Капліца выканана ў стылі позняга барока з элементамі ракако. Трэба адзначыць, што ў в. Воўчын на беразе р. Пульва захаваўся старажытны млын.

У тым жа Камянецкім раёне ў в. Шчытнікі, што недалёка ад вёсак Старыя і Новыя Лышчыцы, знаходзіцца былая ўніяцкая царква, якая датуецца 1742 годам, побач цяпер ужо праваслаўнай царквой знаходзіцца камень, які быў усталяваны ў 1988 г. На камені высечаны словы Казіміра Лышчынскага, які паходзіў з гэтых мясцовасцей. Нагадаем, што Казімір Лышчынскі вучыўся, а пазней стаў намеснікам рэктара ў езуіцкім Калегіуме ў Берасці. А 30 сакавіка 1689 г. у Варшаве за вальнадумства быў пакараны сьмерцю.



1 comment:

Anonymous said...

Спасибо понравилось !