October 29, 2010

Дзяды ў Варшаве

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, на дзень памяці продкаў — Дзяды.

У панядзелак, 1 лістапада, сустракаемся а 12-й на пляцоўцы каля мэтро Centrum.

Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы, а гісторыкі распавядуць нам аб гэтых асобах.

Без мінулага няма будучыні! Чакаем вас!

September 19, 2010

Адбылася страйкбольная гульня

Дзякуй усім удзельнікам страйкбольнай гульні памяці Янкі Філістовіча, якая адбылася сёньня ў Варшаве.

Памятайма беларускіх герояў! Усіх, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!

September 18, 2010

Запрашаем на страйкбольную гульню ў Варшаве

Беларуская Нацыянальная Памяць і страйкбольная каманда "Чорны Кот" запрашаюць на страйкбольную гульню "Янка Філістовіч. Вяртаньне Нацыяналіста".

Гульня прысьвечана 59-ым угодкам дэсантаваньня Янкі Філістовіча, удзельніка антысавецкага падпольнага руху, у Беларусь. 9 верасьня 1951 году Янка Філістовіч вярнуўся ў Беларусь, каб змагацца за волю роднага Краю. Нашую гульню мы прысьвячаем таксама ўсім ваярам, якія са зброяй ў руках змагаліся за незалежнасьць Беларусі.

Гульня адбудзецца 19 верасьня (нядзеля) з 12 да 14.30.

На месцы можна будзе арэндаваць страйкбольны прывад з магазінамі і кулькамі, а таксама акуляры. Цана камплекту - 15 зл. Апранайцеся адпаведна надвор'ю. Боты пажадана вайсковыя, альбо турыстычныя, ці прынамсі такія, якіх не шкада забрудзіць.

Жадаючыся, калі ласка, звязвайцеся з намі праз электронную пошту.