October 23, 2012

Прэзентацыя рамана Алеся Аркуша «ПАЛІМПСЭСТ»

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на прэзентацыю рамана Алеся Аркуша «ПАЛІМПСЭСТ» 24 кастрычніка ў варшаўскім Палацы Культуры і Навукі ў Collegium Civitas.

Мерапрыемства адбудзецца пры ўдзеле літаратуразнаўцы Міколы Хаўстовіча, пісьменьнікаў Міхася Андрасюка і Юрыя Гуменюка, а таксама літаратуразнаўцы Тацяны Нядбай. 

Алесь Аркуш – стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў, каардынатар літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. 

Прэзентацыя адбудзецца ў Collegium Civitas, зала 1222 (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай. Пачатак а 18.00
Уваход вольны.

September 7, 2012

Шэсьце ў Варшаве на Дзень беларускай вайсковай славы



8 верасьня адбудзецца шэсьце ў гонар беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізуе варшаўская грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці.

Пачатак а 13 гадзіне каля помніка Дэ Голю.

Прыходзьце сьвяткаваць Дзень беларускай вайсковай славы з нацыянальнай сымболікай!





August 30, 2012


June 24, 2012

Роварны рэйд памяці Язэпа Булак-Балаховіча

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя


Роварам з Гайнаўкі ў Белавежу – Беларуская нацыянальная памяць ладзіць велапрабег памяці Язэпа Булак-Балаховіча. Па словах ініцыятара рэйду Анатоля Міхнаўца асоба Язэпа Булак-Балаховіча павінна захавацца ў памяці беларусаў.


- Гэта малодшы брат знанага беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Ён загінуў у маладым узросце - быў забіты савецкімі агентамі ў Белавежскай пушчы. Гэта цмяная гісторыя. Мы ўшаноўваем ягоную памяць. У Белавежы наведаем магілу Язэпа Булак-Балаховіча , запалім знічы памяці.


Гэта ўжо другі рэйд, зладжаны ў памяць Язэпа Булак-Балаховіча. Апрача магілы, удзельнікі рэйду наведаюць таксама крыж на месцы гібелі змагара за незалежнасць Беларусі.

June 20, 2012

Роварны рэйд памяці Язэпа Булак-Балаховіча


May 14, 2012

Велапрабег памяці Булак-Балаховіча адбыўся ў Варшаве

Крыніца: Эўрарадыё

13 траўня ў польскай сталіцы прайшоў роварны рэйд памяці па месцах, звязаных з імем легендарнага генерала.

Удзельнікі акцыі з прымацаванымі да ровараў бел-чырвона-белымі сцягамі праехалі ад цэнтру Варшавы да вуліцы Парыскай, дзе 10 траўня 1940 году загінуў Булак-Балаховіч. Мяркуецца, што забіты ён быў агентамі гестапа. На тым месцы знаходзіцца мемарыяльная шыльда ў гонар генерала, каля якой удзельнікі акцыі паставілі белыя і чырвоныя знічы.

Потым праз увесь горад калонна накіравалася на могілкі "Павонзкі", дзе знаходзіцца сімвалічная магіла Булак-Балаховіча, бо ягонага цела так і не знайшлі. Каля яе ўдзельнікі акцыі таксама запалілі знічы і ўсклалі кветкі.

Ініцыятарам мерапрыемства выступіла "Беларуская Нацыянальная Памяць". Арганізацыя  ўжо трэці год запар арганізуе роварны рэйд памяці па варшаўскіх месцах, звязаных з імем легендарнага палкаводца.

Нагадаем, што Булак-Балаховіч у Першую сусветную вайну камандаваў дыверсійным аддзелам царскага войска. Пасля служыў у Чырвонай Арміі, сышоў з яе і ваяваў супраць бальшавікоў у Эстоніі. Пазней перайшоў пад камандаванне Ураду БНР. 

У лістападзе 1920 года Булак-Балаховіч абвясціў у Мазыры "незалежную беларускую дзяржаву", але неўзабаве яго армія была разбітая Чырвонай Арміяй і адышла ў Польшчу.

May 11, 2012

5 гадоў БНП!


May 2, 2012

Бел-чырвона-белы сцяг праплыў над Бугам


Крыніца

“Беларуская Нацыянальная Памяць” правяла водную экспедыцыю па Беласточчыне.  Маторная лодка пад бел-чырвона-белым сцягам прайшла некалькі дзесяткаў кіламетраў па рацэ Буг. Мэтай экспедыцыі была падрыхтоўка да ўсталявання памятнага крыжа ў гонар ваяроў Вялікага Княства Літоўскага. Памятны крыж паўстане на месцы бою аддзела Якуба Ясінскага з войскамі Суворава ў 1794 годзе.

Як адзначыў кіраўнік “Беларускай Нацыянальнай Памяці” Анатоль Міхнавец, беларуская Беласточчына мае багатую гісторыю і нажаль яна малавядомая.

Міхнавец: “Мэтай БНП з’яўляецца даследаванне беларускай гісторыі, культуры і традыцыі. Веды даюць сілы і паказваюць шляхі. Нам ёсць чым ганарыцца і пра гэта кажа наша гісторыя, трэба толькі ёй цікавіцца”.

Адзначым, што  “Беларуская Нацыянальная Памяць”  не першы раз спалучае гісторыю і спорт. На працягу апошніх пяці гадоў адбываліся лыжныя рэйды, роварныя прабегі і экспедыцыі на самаходах.




April 23, 2012

У Варшаве вучыліся танцаваць па-беларуску

Крыніца: Эўрарадыё

У польскай сталіцы прайшоў майстар-клас па беларускіх народных танцах.


З Мінску на мерапрыемства спецыяльна прыехалі дудар Аляксей і трэнеры Зміцер і Юля. Яны не толькі паказалі як трэба танцаваць, але і распавялі аб традыцыях беларускіх скокаў.

Юля: "Зараз вясновая пара, калі моладзь выходзіла з хатаў на двор. Дзяўчаты вадзілі вясновыя карагоды. Адпаведна хлопцы запрашалі дзяўчат. Дзяўчаты не адмаўлялі хлопцам. У народнай культуры дзяўчына павінна была згадзіцца".

Усяго на мерапрыемства, арганізаванае  "Беларускай Нацыянальнай Памяццю", сабралася каля 20 чалавек. Большасць з іх, як Ірына Губская, пасля не хавалі свайго захаплення. 

Губская: "Вельмі уражаная гэтай імпрэзай, танцамі. Мы навучыліся новым танцам. Хоць у Беларусі ў мяне ўжо быў досвед удзелу ў такіх мерапрыемствах. Але вельмі радая, што гэта нарэшце прыйшло да Варшавы. Маю надзею, што гэта будуць сталыя спатканні. А можа больш за тое — атрымаецца пашырыць гэты клуб і навучыцца танцам іншых народаў. Файна, што беларуская культура пашыраецца на іншыя краіны. Спадзяюся, што ў наступны раз будзе больш людзей і будзем таньчыць яшчэ больш". 

Па словах кіраўніка "Беларускай Нацыянальнай Памяці" Анатоля Міхнаўца, такая імпрэза ў Варшаве не апошняя.  Наступнае падобнае мерапрыемства пройдзе ўжо ў траўні. Пры гэтым тэматыка такіх сустрэчаў будзе пашырацца.

Міхнавец: "Гэта першае мерапрыемства, але будзе працяг. У сярэдзіне траўня плануюцца зноў беларускія танцы. Плануюцца таксама майстар-класы па беларускай традыцыйнай вопратцы, па беларускім гульням. На жаль моладзь амаль што нічога не ведае аб гэтых тэмах. А наша культура вельмі багатая".
За тры гадзіны майстар-класу, яго ўдзельнікі змаглі вывучыць наступныя танцы: "Падыспан", "Лявоніха", "Кракавяк", "Матлёт", "Базар", "Людзвінка", полька "Матылёк", "Каханачка" і "Ойра". А таксама навучыцца  гуляць у беларускія гульні "Цяцерка" і "Падушачка".

April 18, 2012

Майстар-клас па беларускіх танцах

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ўсіх, хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць і зусім не ўмее танцаваць!

21 красавіка адбудзецца майстар-клас па беларускіх народных танцах. "Падыспан", "Лявоніха", "Кракавяк", "Матлёт", "Базар", "Людзьвінка", полька "Матылёк", "Каханачка", "Ойра". Услухайцеся ў гэтыя мілагучныя назвы і вашыя ногі самі пойдуць у скокі пад гукі дуды!

Сябры, запрашаем усіх на імпрэзу 21 красавіка а 14 гадзіне.

Herbaciarnia "Herba Thea" ul. Pokorna 2 lok. U12, Варшава

March 26, 2012

Шэсце на Дзень Волі ў Варшаве

Крыніца

25 сакавіка беларусы Варшавы адсвяткавалі Дзень Волі. Раніцай яны сустрэліся каля Ронда Вашангтона, адкуль калона з сарака чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі, накіравалася шэсцем да дошкі ў памяць генерала войска Беларускай Народнай Рэспублікі Булак-Булаховіча. Перад прысутнымі выступілі Анатоль Міхнавец і Зміцер Бародка. Да дошкі былі ўскладзены знічы і бел-чырвона-белыя сцягі.

Далей калона рушыла да каралеўскага палаца, дзе ў неба былі выпушчаны шарыкі колераў нацыянальнага сцяга Беларусі.









У Вільні адзначылі Дзень памяці Кастуся Каліноўскага

Крыніца

22 сакавіка мерапрыемствы ў межах адзначэння Дня памяці Кастуся Каліноўскага распачаліся а 17-й гадзіне каля памятнага крыжа на Лукішскім пляцы. Перад прысутнымі выступілі вядомыя беларусы: Хведар Нюнька, Алесь Пушкін, Валянцін Голубеў ды іншыя.
Ад памятнага крыжа беларуская грамада, рушыла да месца, дзе кіраўнік паўстання 1863 году Каліноўскі быў пакараны смерцю. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца помнік летувісам, якія змагаліся і загінулі за волю Летувы. Каля сімвалічнай Галгофы беларусы ушанавалі памяць беларускіх і летувіскіх паўстанцаў запаліўшы бел-чырвона-белыя знічы.
Далей шэсце рушыла да Замкавай Гары, дзе меркавана пахаваны Кастусь Каліноўскі.
Напрыканцы Дня Памяці кіраўнік “Беларускай Нацыянальнай Памяці” Анатоль Міхнавец заклікаў усіх ушаноўваць памяць Кастуся Каліноўскага ўсімі даступнымі мерам.





Адзначым, што арганізатарам мерапрыемства выступіла ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць”.
Нагадаем, што 22 сакавіка 1864 года расійскія ўлады забілі ў Вільні кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага. Ад 2010 года ў былой сталіцы ВКЛ ладзіцца Дзень памяці Каліноўскага.

Старшыня БНП Анатоль Міхнавец у этэры БЕЛСАТ 25 сакавіка

Праграму "Аб'ектыў" можна паглядзець па гэтай спасылцы

March 19, 2012

Дзень памяці Канстанціна Каліноўскага

22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага.

З 2010 году ў Вільні ладзіцца Дзень Памяці Канстанціна Каліноўскага.

Запрашаем усіх патрыётаў 22 сакавіка 2012 г. а 17 гадзіне сабрацца каля памятнага крыжа на Лукішскай плошчы.

Усе жадаючыя, асабліва тыя, хто ў гэты час будзе знаходзіцца ў Вільні, далучайцеся! Хто мае магчымасьць, прыязджайце ў Вільню, каб разам ушанаваць памяць змагара за волю нашага Краю.

Хто мае магчымасьць, арганізоўвайце дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Беларусі: у месцах, зьвязаных з дзейнасьцю Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году - у Свіслачы, Якушоўцы, Гародні, вёсцы Плябань на Вілейшчыне, і ўвогуле, дзе ёсць такая магчымасьць.

Калі патрэбна нейкая дапамога, парада ці хочаце ўзяць удзел у нашым мерапрыемстве, кантактуйцеся з намі праз арганізацыйны e-mail Беларускай Нацыянальнай Памяці.

February 17, 2012

Агульнабеларуская дыктоўка ў Варшаве

January 31, 2012

January 25, 2012

План мерапрыемстваў БНП на 2012 год

Рада БНП на сваім паседжаньні зацьвердзіла папярэдні план правядзеньня ды ўдзелу ў беларускіх мерапрыемствах у 2012 годзе.

4 лютага - лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага (Баброўнікі - Мастаўляны)

21 лютага - беларуская дыктоўка (Міжнародны дзень роднай мовы)

24 сакавіка - дзень памяці Кастуся Каліноўскага (Вільня)

25 сакавіка - сьвяточная акцыя на Дзень Волі

красавік - успамін памерлых продкаў (Радаўніца)

12 траўня - рэйд на роварах памяці Станіслава Булак-Балаховіча (Варшава)

10 чэрвеня - рэйд на роварах памяці Язэпа Булак-Балаховіча (Гайнаўка-Белавежа)

8 верасьня - шэсьце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы (Варшава)

27 кастрычніка - Дзень памяці паўстанцаў 1863 году (Сьвіслач)

2 лістапада 2012 - Дзяды

27 лістапада 2012 - сьвяточная акцыя на Дзень герояў

January 13, 2012

86 гадавіна з дня народзінаў Янкі Філістовіча

На 14 студзеня прыпадае 86 гадавіна з дня народзінаў Янкі Філістовіча. Традыцыйна ў гэты дзень сябрына БНП наведвае родную сястру Янкі спадарыню Серафіму Філістовіч.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца. У суботу выезд з Варшавы ў Гданьск. У Гданьску заплянавана таксама сустрэча з беларускай грамадой і ўдзел у вечарыне арганізаванай Беларускім культурным таварыства “Хатка”.

Запрашаем жадаючых!