April 27, 2007
Беларуская моладзь памятае генэрала Вітушку
Фота з вечарыны памяці, што адбылася з нагоды першай гадавіны сьмерці беларускага генэрала Міхася Вітушкі - кіраўніка антыбальшавіцкага падпольля ў 1940-50-я гады.

April 25, 2007
У Варшаве ўшанаваная памяць Янкі Жамойціна
серада, 25 красавіка 2007, 20:1
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава
Крыніца
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава
Cёньня ўгодкі сьмерці Яна Жамойціна (1922 – 2003) – беларускага грамадзкага дзеяча, літаратара і вэтэрана нацыянальнага руху. Беларусы, якія жывуць у Варшаве ўшанавалі ягоную памяць, наведаўшы магілу спадара Жамойціна ў польскай сталіцы.

Янка Жамойцін памёр у 2003 годзе па дарозе з Польшчы ў Беларусь.
Спадар Жамойцін нарадзіўся на Лідчыне ў 1922-м годзе. У часе вайны кіраваў Наваградзкай акруговай арганізацыяй СБМ. Пасьля вайны ў Польшчы асуджаны на 25 гадоў лягэру.
У 1990-я гады выдаў у Беластоку ўспаміны "Зь перажытага".

April 18, 2007
У Варшаве ўшанаваная памяць прадзеда Паўла Севярынца
серада, 18 красавіка 2007, 10:31
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Крыніца
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава
На Радаўніцу беларусы, якія жывуць у Варшаве, ушанавалі памяць беларусаў, пахаваных у польскай сталіцы. Упершыню была ўшанаваная таксама памяць прадзеда Паўла Севярынца – Міхаіла Буцькі, чыю магілу знайшлі напярэдадні варшаўскія беларусы.
Наведваньне могілак, дзе пахаваныя беларусы, пачалося практычна ад самой раніцы – трэба было наведаць магілы ў розных частках польскай сталіцы. Беларусы, а гэта былі пераважна маладыя людзі – студэнты і асьпіранты - ушанавалі памяць менскага ўніяцкага сьвятара і беларускага дзеяча Вацлава Аношкі, пахаванага пад Варшавай, потым генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і ягоных жаўнераў, былога кіраўніка СБМ у Наваградку Янкі Жамойціна.
Гаворыць удзельніца акцыі Наста Ільіна.
Ільіна: “Гэта зьвязана з нашай гісторыяй. Першая сусьветная вайна, другая, потым іміграцыя. Так аказалася, што шмат беларусаў пахаваныя ў Варшаве і іншых месцах Польшчы”.
Сёлета маладыя беларусы, якія жывуць у Варшаве, зрабілі таксама адкрыцьцё – паводле словаў Насты Ільіной, у польскай сталіцы пахаваны таксама прадзед Паўла Севярынца – праваслаўны сьвятар айцец Мітрафан – у міры Міхаіл Буцька.
Каля кожнай магілы былі прачытаныя малітвы і запаленыя сьвечкі.

Subscribe to:
Posts (Atom)