Арганізатары зьвяртаюцца з заклікам да ўсіх, якім гэтая ініцыятыва не абыякавая і хто хоча дапамагчы, далучыцца да супрацоўніцтва падчас стварэньня гэтага Цэнтру. Патрэбныя будуць фінансавыя сродкі, будаўнічыя матэрыялы і людзі да працы. Больш інфармацыі можна знайсьці на старонцы Цэнтру ў сеціве www.szczyty.sonca.org, праца над якой яшчэ працягваецца. На ёй плануецца паведамляць аб тым, што ўжо зроблена і што плануецца рабіць у бліжэйшы час.
Для тых, хто б хацеў падтрымаць гэтую карысную для беларусаў ініцыятыву паведамляем нумар банкаўскага рахунку:
Związek Młodzieży Białoruskiej
ul. Lipowa 4 p. 221, 15-427 Białystok
Nr rachunku: 14 1020 1332 0000 1202 0027 1445
Bank PKO BP o/Bielsk Podlaski