3 верасьня ў Варшаве сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці наведалі магілу Марыі Ямант. Каханая Кастуся Каліноўскага спачыла 101 год таму на Паванзкоўскіх могілках.
У мінулым годзе БНП адшукала дакладнае месца пахаваньня чарнабровай Марыські. Тады ж высьветлілася дакладная дата сьмерці. Бо пад час вайны могілкі былі моцна зруйнаваныя, згарэлі ўсе архівы, што ўскладняла пошукі.
Зараз беларусы наведваюць магілу Марыі Ямант у дзень сьмерці і на Дзяды, каб аддаць даніну павагі, ускласьці кветкі і запаліць зьнічы памяці.
Было вельмі цікава - пабыць побач з магілкай каханай нашага Костуся. Ён, Кастусь Каліноўскі, быў і застанецца беларускім гэроем без пэўнага месца пахаваньня (як і характэрна Гэрою), але магілка яго каханай містычна нясе пакаленьням нешта замест таго...
ReplyDeleteУдзячны Літве-Беларусі,
Алесь Шпакоўскі