![]() |
шэсьце на Дзень беларускай вайсковай славы |
September 9, 2009
Беларусы Варшавы адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасьня беларусы Варшавы адзначылі Дзень Беларускай Вайсковай Славы традыцыйным шэсьцем ад помнікa генерала дэ Голя да памятнай шыльды беларускаму генералу Станіславу Булак-Балаховічу.
Арганізатарам акцыі стала таварыства "Беларуская Нацыянальная Памяць", у мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел стыпендысты праграмы Кастуся Каліноўскага, што распачынаюць у гэтым годзе вучобу ў польскіх ВНУ.

Каля шыльды Балаховіча прысутныя ўшанавалі памяць усіх беларускіх ваяроў, што пад бел-чырвона-белым сцягам, як і ў 1514 годзе, змагаліся за незалежнасць Бацькаўшчыны.


September 3, 2009
Шэсьце ў Варшаве на Дзень беларускай вайсковай славы
8 верасьня 2009 году адбудзецца шэсьце ў гонар беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізуе варшаўская грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці.
Пачатак а 17 гадзіне каля помніка Дэ Голю.

Прыходзьце сьвяткаваць Дзень беларускай вайсковай славы з нацыянальнай сымболікай!
Жыве Беларусь!
Успамін Марыські
3 верасьня ў Варшаве сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці наведалі магілу Марыі Ямант. Каханая Кастуся Каліноўскага спачыла 101 год таму на Паванзкоўскіх могілках.
У мінулым годзе БНП адшукала дакладнае месца пахаваньня чарнабровай Марыські. Тады ж высьветлілася дакладная дата сьмерці. Бо пад час вайны могілкі былі моцна зруйнаваныя, згарэлі ўсе архівы, што ўскладняла пошукі.
Зараз беларусы наведваюць магілу Марыі Ямант у дзень сьмерці і на Дзяды, каб аддаць даніну павагі, ускласьці кветкі і запаліць зьнічы памяці.