Грамада БНП плануе ўшанаваць памяць нацыянальнага героя вандроўкай у мястэчка Мастаўляны (Беласточчына), дзе ў 1838 годзе нарадзіўся Кастусь, будучы правадыр паўстаньня.

Выезд у нядзелю (1 лютага) а 11 гадзіне зь Беластоку. Усіх ахвотных далучыцца да вандроўкі просім загадзя скантактавацца праз электронную пошту.
Заклікаем таксама ўшанаваць памяць К.Каліноўскага і ў іншых месцах: Вільні, Гародні, Якушоўцы, Сьвіслачы, Менску...