October 3, 2012

Сустрэча з Зянонам Пазьняком у Варшаве

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ў пятніцу, 5 кастрычніка, на сустрэчу ў Варшаве са знакавай у беларускай гісторыі асобай, вядомым палітыкам - Зянонам Пазьняком. 

Адбудзецца прэзэнтацыя новых кніг сп. Пазьняка "Добрая фатаграфія" і "Курапаты", якія можна будзе набыць.

Сустрэча адбудзецца ў Collegium Civitas, aula D (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1 (уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).
Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

No comments: