October 12, 2012

Прэзентацыя новай кнігі Віктара Сазонава — 15 кастрычніка

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на прэзентацыю новай кнігі Віктара Сазонава «Сандалі мітрапалітыка або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі».  


«Сандалі мітрапалітыка» - зборнік вясёлых навэл пра тыя недарэчнасці, якія напаткалі геро яў аповедаў у раннім палітычным змаганні. Кніга распавядае пра рэальныя гісторыі ў творчым, смачным пераказе аўтара.  

Сустрэча з Віктарам Сазонавым адбудзецца 15 кастрычніка, а 18 гадзіне, ў Collegium Civitas, зала 1222 (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).

No comments: