December 15, 2010

Павел Сапелка: Адміністрацыйныя справы супраць Пушкіна сфабрыкаваныя

13 снежня адвакат Павел Сапелка вывучыў матэрыялы справы, скіраванай супраць вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, якога суд Крупскага раёну пакараў 13-цю суткамі адміністрацыйнага арышту па двух артыкулах КаАП - хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прысуд вынесла 9 снежня суддзя Вольга Фома.


Па словах адваката, пасля азнаямлення з матэрыяламі справы і доказнай базай у здзяйсненні правапарушэнняў, ён прыйшоў да высновы, што яна сфабрыкаваная пры дапамозе паказанняў двух выкліканых сведкаў. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі нават не знайшлі часу дамагчыся поўнага адзінства паказанняў. Так спачатку адзін са сведкаў (сусед) распавёў, што патэлефанаваў у міліцыю пасля таго, як Пушкін штурхнуў яго, той паваліўся і разбіў сабе нос. Паколькі ў гэтым выпадку давялося б прыкладаць заключэнне экспертызы, якое фальсіфікаваць значна цяжэй, сведка пасля памяняў паказаньні, сцвярджаючы, што Пушкін з ім скандаліў і нецэнзурна лаяўся.


"Страта" - карціна Алеся Пушкіна

No comments: