January 25, 2010

Беларусы Гданьска ўшанавалі памяць Лукаша Дзёкуця-Малея

Беларусы Гданьска ўшанавалі памяць Лукаша Дзёкуця-Малея, запаліўшы на яго магіле зьнічы.

На здымку: Эльжбета Дзёкуць-Малей (унучка Л.Дзёкуця-Малея) і спн. Алена Глагоўская

Лукаш Дзёкуць-Малей
(1.10.1988 - 20.01.1955) - адзін зь ініцыятараў стварэньня Грамады беларускай моладзі, празьбітар беларускіх баптыстаў і прапаведнік, перакладчык і выдавец Эвангельляў і рэлігійных тэкстаў на сучасную беларускую мову. Разам з Антонам Луцкевічам падрыхтаваў і выдаў накладам 25 тысячаў асобнікаў "Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Псальмы". Гэта першае беларускамоўнае выданьне Новага Запавету і Псальмаў, якое мела два перавыданьні і якім вернікі розных канфесіяў карыстаюцца і сёньня.

No comments: