January 13, 2010

Нарадзіўся Генадзь Сагановіч

13 студзеня 1961 году нарадзіўся Генадзь Мікалаевіч Сагановіч, беларускі гісторык і археоляг. Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у тым ліку кнігі "Невядомая вайна 1654 - 1667", у якой асьвятляюцца драматычныя падзеі адной з самых крывавых для Беларусі войнаў, якая доўгі час заставалася практычна невядомай нам.

Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства, заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд». У 1996 годзе ўзнагароджаны мэдалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра.

Віншуем шаноўнага Генадзя Мікалаевіча з народзінамі і зычым здароўя і плённай працы!

No comments: