December 10, 2009

Ствараецца Цэнтр беларускай культуры на Падляшшы

Зьвяз беларускай моладзі ў Польшчы выкупіў пустуючы будынак былой школы ў Шчытах для беларускай справы. Плануецца адрамантаваць гэты мураваны будынак і стварыць у ім Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры "Шчыты".


Арганізатары зьвяртаюцца з заклікам да ўсіх, якім гэтая ініцыятыва не абыякавая і хто хоча дапамагчы, далучыцца да супрацоўніцтва падчас стварэньня гэтага Цэнтру. Патрэбныя будуць фінансавыя сродкі, будаўнічыя матэрыялы і людзі да працы. Больш інфармацыі можна знайсьці на старонцы Цэнтру ў сеціве www.szczyty.sonca.org, праца над якой яшчэ працягваецца. На ёй плануецца паведамляць аб тым, што ўжо зроблена і што плануецца рабіць у бліжэйшы час.

Для тых, хто б хацеў падтрымаць гэтую карысную для беларусаў ініцыятыву паведамляем нумар банкаўскага рахунку:

Związek Młodzieży Białoruskiej
ul. Lipowa 4 p. 221, 15-427 Białystok
Nr rachunku: 14 1020 1332 0000 1202 0027 1445
Bank PKO BP o/Bielsk Podlaski

Жыве Беларусь!

No comments: