November 26, 2009

Святая Імша па-беларуску ў Варшаве

Паважаныя Суайчыннікі, дарагія Браты і Сёстры ў Хрысце!

Вельмі сардэчна запрашаем ўсіх, хто хоча славіць БОГА на мове нашых продкаў, усіх, каму не абыякава родная мова і культура, хто любіць і шануе нашу БАЦЬКАЎШЧЫНУ – БЕЛАРУСЬ, на святую Эўхарыстыю 29.11.2009 г. на 15.00 у грэка-каталіцкую царкву Айцоў Бызыліянаў на вуліцу Мiodowa 16 ў Варшаве. Святая Імша будзе адраўлена ў лацінскім абрадзе. Пасля Эўхарыстыі запрашаем на спатканне пры гарбаце.

Прыходзьце і шукайце БОГА, шукайце сваёй тоеснасці, не забывайце пра БАЦЬКАЎШЧЫНУ!

Ад імя беларусаў у Варшаве
А. Сяргей Мацюшонак OFMCap

No comments: